23 траўня 2024, Чацвер, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты з Горадні дамагліся спынення справы за «інтэрнэт-пікет»

2
Актывісты з Горадні дамагліся спынення справы за «інтэрнэт-пікет»

Справа супраць Вольгі і Сяргея Верамеенкі спынілі праз адсутнасць правапарушэння.

У судзе Ленінскага раёна Горадні 30 траўня суддзя Руслан Гурын вынес прысуд на працэсе супраць актывістаў з Горадні Сяргея і Вольгі Верамеенкі: «Справу спыніць праз адсутнасць правапарушэння», якое раней было названа міліцыянерам-сведкам «інтэрнэт-пікетам», паведамляе «Радыё Свабода».

Фатаграфіі Сяргея і Вольгі Верамеенкі з бел-чырвона-белым сцягам і надпісамі «У Горадні такія самы, як Васіль», «такі самы, як Васіль!!!», міліцыя ацаніла як «несанкцыянаваны пікет».

Верамеенка не хавае, што размясціў здымкі ў «Фэйсбуку» ў знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў у Гомелі 15 дзён арышту за бел-чырвона-белы сцяг. Верамеенка ж мяркуе, што «фатаграфія не можа ўважацца за пікет».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках