23 траўня 2024, Чацвер, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас урагану ў Маскве пацярпеў беларус

2
Падчас урагану ў Маскве пацярпеў беларус

40-гадовы Сяргей Д. атрымаў шматлікія траўмы: пераломы рэбраў, чэрапна-мазгавую траўму і вывіх пляча.

Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу Дамадзедава, паведамляе life.ru.

«Белсат» правярае інфармацыю. Пакуль у пасольстве Беларусі ў Маскве і ў бальніцы не падымаюць слухаўку.

Ахвярамі ўрагану ў Маскве сталі 13 чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця. Блізу 80 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Моцны лівень з навальніцамі і парывістым ветрам пачаўся ў Маскве ў панядзелак. У розных раёнах горада зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў і рэкламных шчытоў, адзін з прыпынкаў грамадскага транспарту вырвала з зямлі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках