23 траўня 2024, Чацвер, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія выпускнікі пра мары і будучыню: Галоўнае, каб у войска не забралі

9
Менскія выпускнікі пра мары і будучыню: Галоўнае, каб у войска не забралі
ФОТА: TRUE_KPRU/СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Сёння празвінеў апошні званок для менскіх 11-класнікаў.

30 траўня празвінеў апошні званок для менскіх 11-класнікаў. Дзяўчаткі ў святочных сукенках і хлопцы ў класічных гарнітурах дзеляцца на дзве катэгорыі: першыя плачуць па школе, другія адчуваюць сябе надзвычай свабоднымі, піша kp.by.

ВЫПУСКНІКІ РАЗВІТВАЮЦЦА З ДЗЯЦІНСТВАМ

- Будзеш сумаваць па школе? - пытаюся выпускніцу з прыбраным букетам.

- Шчыра? Не. Але мне яшчэ экзамены здаваць, - смяецца дзяўчына. - Падумайце самі, у школе мы не выбіраем прадметы, якія хочам вывучаць, а проста вучым усё. Я збіраюся паступаць ва ўніверсітэт у Польшчы, там ты выбіраеш, што табе вучыць. А ў школе што? Адзінае захапленне большасці маіх аднагодкаў - пасядзець у Вконтакте. Глядзяць на цябе так: «Ты чытаеш кніжкі? Фуу, завучка!»

А вось бацькам сумна. Маці выпускніцы Лены, якая вядзе развітальную лінейку, прызнаецца, што апошні званок - момант кранальны.

- Здаецца, дачка толькі што была малечай, а тут ужо ўсё, дзяцінства заканчваецца.

МАМА ВЫБАР ДАЧКІ ЦАЛКАМ ПАДТРЫМЛІВАЕ

Лена хоча паступаць у БДУ на факультэт сацыякультурных камунікацый і працаваць потым перакладчыцай. Мама выбар дачкі цалкам падтрымлівае.

- Заўсёды ёсць фізікі і лірыкі. Трэба разумець, куды цягне дзіця, што лепш атрымліваецца, і што прыносіць задавальненне. Маёй дачцэ падабаюцца мовы. Перакладчык - гэта, кажуць, не спецыяльнасць. Але там даюць добрыя веды. Дзве мовы, яна і трэцюю вывучыць. Неяк за лета падвучыла гішпанскую.

Пасля святочнай лінейкі Лена падбягае да сябровак і мамы, распавядае, што сукенку на выпускны купіла і ўжо ведае, дзе будзе рабіць фрызуру. А вось апошнія два гады дзяўчына больш за ўсё цікавілася вучобай.

-Я вучыла ангельскую мову, рыхтавалася да ЦТ. Хачу паступіць на бюджэт, але, хутчэй за ўсё, буду на платным. У мінулым годзе прахадны бал на маю спецыяльнасць быў немаленькі - 344. Яшчэ я старалася ўдзельнічаць у канцэртах.

Не ў класічным гарнітуры, але затое з гальштукам (з намаляваным на ім куфлем піва, дарэчы!) стаіць Саша. У руках кофта. Не таму што горача, а таму што прымусілі зняць: апошні званок, несалідна так адзявацца. Маладзён дастае навушнік, але размаўляць адразу адмаўляецца. Але вось калі гаворка заходзіць пра ягоны гальштуку, накшталт і не супраць.

САША ХОЧА ПАСТУПАЦЬ ВА ЎНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ

- А чаму ты адразу размаўляць не хацеў?

- Таму што звычайна тое, што я кажу, нікому не падабаецца. Я кажу тое, што думаю.

- Што б ты змяніў у школе?

- Дзённікі. Навошта мне дзённік, калі ўсе мае ацэнкі запісваюць у іншы дакумент? Расклад я і так ведаю. Каб заўвагі мне рабіць нейкія? Мне і так робяць заўвагі, вусна. Навошта іх запісваць? У мяне дзённік не запоўнены з пачатку года.

-І што, настаўнікі не лаяліся?

-У мяне язык добра падвешаны, многае сыходзіць з рук.

- А ты вызначыўся, куды паступаць будзеш?

- Інстытут культуры, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

- Кім хочаш быць?

- Чалавекам.

- Я пра спецыяльнасць.

- Якую я атрымаю? Мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выкладчык.

- А працаваць кiм ты хочаш?

-Якая розніца, кім працаваць? Галоўнае, каб падабалася, чым ты займаешся. Я атрымліваю гэтую спецыяльнасць, бо ў нашай сістэме патрэбная вышэйшая адукацыя. Вось і ўсё.

УСЕ ДЗЯЎЧАТЫ ПРЫЙШЛІ У СВЯТОЧНЫХ СУКЕНКАХ
І з балонікамі

Пакуль усе адзінаццацікласнікі падпяваюць словы Елкі «Усё залежыць ад нас саміх! Усё залежыць ад нас саміх!», распытваю пра будучыню сяброў Рому і Стася.

АДНАКЛАСНІКІ РОМА І СТАСЬ ЗБІРАЦЦА ПАСТУПАЦЬ НА ЭКАНАМІЧНЫ ФАКУЛЬТЭТ

- У выпускным мы не ўдзельнічаем. Няма жадання адзначаць яго ў школьнай сталовай. Калі б кудысьці пайшлі, то без праблем здалі б грошы. Мы ў вучобе пні, акрамя фізкультуры, асабліва нічога не падабалася.

- Дык, можа, трэба было на фізкультурны паступаць?

- Не-е-е. Пойдзем на эканамічны. Галоўнае, каб у войска не забралі, а там ужо будзем думаць, куды далей.

ВЫПУСКНІКАМІ НАДУМАЛІ ЗРАБІЦЬ БІРУЗОВЫ ФІРМОВЫМ КОЛЕРАМ
РАЗВІТАЛЬНЫ ВАЛЬС - АБАВЯЗКОВЫ АТРЫБУТ АПОШНЯГА ЗВАНКА
ЯШЧЭ АДЗІН АБАВЯЗКОВЫ АТРЫБУТ - ДЗЯЎЧЫНКА З МАЛОДШАГА КЛАСА СА ЗВАНОЧКАМ НА ПЛЯЧЫ Ў СТАРШАКЛАСНІКА
Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках