Арыштаваны Уладзімір Някляеў
78- 6.05.2017, 11:34
- 21,440
Паэта і экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева затрымалі раніцай 6 траўня побач з ягоным домам у Менску.
Такую інфармацыю паведаміла Радыё Свабода ягоная жонка Вольга.
На яе думку, Някляеў затрыманы паводле адміністрацыйнай справы за ўдзел у Маршы абураных беларусаў 17 лютага ў Менску і павінен адбыць 5 дзён арышту.
«Было нечакана. Мы колы збіраліся ў машыне мяняць. Затрымліваў АМАП, але спакойна, - распавяла Вольга. - Сказалі, што вязуць на Акрэсціна. Цяпер рыхтую яму перадачу».
Марш абураных беларусаў - першая акцыя з серыі пратэстаў супраць дэкрэта «аб дармаедах».