10 траўня 2024, Пятніца, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты RT зноў спякліся на фальшыўцы

14
Журналісты RT зноў спякліся на фальшыўцы
ФОТА: AFP

Расейскія прапагандысты апублікавалі фальшывую інфармацыю пра «скасаванне бязвізу для Украіны».

RT (раней Russia Today) апублікавала інфармацыю аб тым, што аб скасаванні бязвізавага рэжыму з ЕЗ Украіну папярэджваюць «фонды» амэрыканскага мільярдэра Джорджа Сораса. Аднак яна пацвердзілася.

Публікацыю перадрукавалі шэраг расейскіх і ўкраінскіх СМІ, паведамляе stopfake.org.

Артыкул грунтуецца на даследаванні, ні назвы, ні спасылкі на якое папросту няма.

У матэрыяле пазначана, што яго праводзілі нібыта міжнародныя арганізацыі - Фонд фінансавай падтрымкі аналітычных цэнтраў і міжнародны фонд «Адраджэнне», якія ўваходзяць у Open Society Foundations мільярдэра Джорджа Сораса, а таксама «Еўропа без бар'ераў».

Напраўду ж гаворка ідзе аб даследаванні «Неўрэгуляваная і вымушаная міграцыя з Украіны ў ЕЗ напярэдадні бязвізавага рэжыму», аўтаркамі якога з'яўляюцца Кацярына Кульчыцкая ды Ірына Сушко з грамадскай арганізацыі «Еўропа без бар'ераў».

«Фонды Сораса», згаданыя ў тэксце RT, не з’яўляюцца аўтарамі тэксту, і адпаведна не маглі «папярэджваць», «заклікаць» да чагосьці, - кажуць у «Еўропе без бар'ераў».

Больш за тое, аўтары матэрыялу RT выбарачна падаюць факты, вырваныя з кантэксту гэтага даследавання. Так, яны зазначаюць, што праз крызіс ва Украіне з 2014 года расце колькасць нелегальных мігрантаў і тых, каму адмовілі ў візе.

Але паводле статыстыкі, «у 2016 годзе было выяўлена блізу 27 000 украінскіх грамадзян з неўрэгуляваным статусам, што менш, чым колькасць асоб, якія карысталіся легальнымі сродкамі руху». Больш за тое, значную колькасць украінскіх грамадзян затрымалі менавіта падчас іх добраахвотнага вяртання ва Украіну з ЕЗ.

Пра гэта «журналісты» RT замоўчваюць. Як не падаюць і той факт, што ў 2016 годзе ўпершыню пасля пачатку канфлікту прырост украінскіх шукальнікаў прытулку ў ЕЗ знізіўся: было зарэгістравана 12 475 заявак, што на 43% менш чым у 2015 годзе.

Гэтак жа ў «Еўропе без бар'ераў» адзначаюць яшчэ адну грубую памылку - чатыры краіны Шэнгенскай зоны (Швайцарыя, Ісландыя, Нарвэгія, Ліхтэнштайн) названыя як тыя, што не будуць адкрытыя для наведвання без віз.

Выканаўчы дырэктар арганізацыі «Еўропа без бар'ераў» Ірына Сушко пракаментавала артыкул RT так: «Гэты артыкул - агонія расейскай прапаганды, якая ў пытанні бязвізавага рэжыму паміж Украінай і ЕЗ ужо вычарпала нават свае звыклыя метады хлусні і перакручванне, і цяпер адчайна спрабуе знайсці хоць нейкую падставу для абясцэньвання важнага замежнапалітычнага дасягненні Украіны».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках