4 траўня 2024, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: Фіксаванага кошту газу для Беларусі не будзе

6
Мядзведзеў: Фіксаванага кошту газу для Беларусі не будзе
ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ
ФОТА: РІА «НАВІНЫ»

Расея не будзе ўстанаўліваць для Беларусі фіксаваныя кошты «блакітнага паліва».

Фіксаваных коштаў газу для Беларусі не будзе. Пра гэта 16 чэрвеня ў Пецярбургу пасля пасяджэння Саўміна «саюзнай дзяржавы» заявіў расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.

«Фіксаваных коштаў [газу] наогул не бывае, - цытуе словы Мядзведзева БелТА. - Тым больш у варунках свабоднага рынку гэтыя кошты не могуць быць фіксаванымі. Але прынцыпы вызначэння кошту, натуральна, павінны быць намі ўзгодненыя. Мы да гэтага будзем рухацца, абмяркоўваючы ўсе пытанні, уключаючы валюту аплаты».

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што нашая краіна не шукае прэферэнцый і мінімальнага кошту расейскага газу. Аднак яна хоча кошт, адпаведны таму кошту, які маюць яе партнёры з Езразійскага эканамічнага саюзу, інфармуе РІА «Новости».

Як вядома, вясной 2017 года скончылася нафтагазавая спрэчка паміж Беларуссю і Расеяй. Нашая краіна заплаціла «Газпраму» запазычанасць за пастаўкі газу - больш за 700 млн даляраў. Было дасягнутае пагадненне аб паніжальных каэфіцыентах да дзейнай формуле кошту газу для Беларусі на 2018-2019 гады. У 2017 годзе расейскі газ каштуе нашай краіне блізу 132 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках