11 траўня 2024, Субота, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Качанава дапамагла Лукашэнку «падмануць» беларусаў

64
Як Качанава дапамагла Лукашэнку «падмануць» беларусаў
НАТАЛЛЯ КАЧАНАВА
ФОТА: TUT.BY

Чыноўніца агучыла тое, што дыктатар аддаваў перавагу рабіць «цішком».

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі, якая атрымала ўчастак у «Драздах-2», 17 чэрвеня заявіла, што няправільна было б у развязанні праблемы забеспячэння жыллём спадзявацца толькі на дзяржаву.

- Калі казаць пра невялікія гарады, то тут сёння ёсць магчымасць вылучыць зямельны ўчастак для шматдзетных сем'яў. Яго гатовыя даць, ёсць крэдытныя рэсурсы, але сем'і не могуць пабудавацца, таму што, да прыкладу, хтосьці не працуе, - сказала Наталля Качанава. - Не толькі дзяржава павінна паклапаціцца пра шматдзетныя сем'і, але і самі людзі павінны прымаць меры.

Шматдзетныя сем'і маглі б узгадаць Наталлі Качанавай перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі, які ў далёкім 2006-м абяцаў шматдзетным бясплатныя кватэры, піша «Салідарнасць».

Перад прэзідэнцкімі «выбарамі» Лукашэнка прапанаваў «развязанне» дэмаграфічнай праблемы:

- У Беларусі настаў час прымаць рашэнне: трое дзяцей - бясплатная кватэра.

Праз тры месяцы Лукашэнка перадумаў: сем'ям з трыма дзецьмі кватэру абяцаў ужо за паўкошту.

А яшчэ праз пару тыдняў з'явілася перадвыбарная праграма «кандыдата ў прэзідэнты» Аляксандра Лукашэнкі, у якой гаварылася: «Наш арыенцір: кожнай маладой сям'і - кватэру не пазней чым праз 3 гады пасля ўступлення ў шлюб. А шматдзетным сем'ям дзяржава яе аплаціць: пры наяўнасці пецярых дзяцей - 100 працэнтаў, чатырох - 50 працэнтаў, трох - 30 адсоткаў».

Прайшло шэсць гадоў, калі Лукашэнка ўспомніў пра бясплатнае жыллё для шматдзетных.

- Ільготнае, шмат у чым, вы разумееце, бясплатнае жыллё атрымаюць толькі тыя, хто маюць патрэбу - шматдзетныя сем'і. Хочаце бясплатную кватэру - трое, чацвёра, пяцёра нараджайце і прыходзьце. Аднаго, дваіх - паварушыцеся самі, - прапанаваў кіраўнік беларусам, выступаючы з «пасланнем парламенту і народу» ў 2012-м.

Зрэшты, што дзівіцца, такія паводзіны ў стылі беларускіх уладаў: абяцаць бясплатнае жыллё шматдзетным, а калі настаў час выконваць абяцанае - развесці рукамі, маўляў, чаго гэтыя людзі хочуць ад дзяржавы?

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках