6 траўня 2024, панядзелак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнцкая салідарнасць у Берасці збянтэжыла кантралёраў

51
Студэнцкая салідарнасць у Берасці збянтэжыла кантралёраў

Рэвізоры пішуць лісты ў ВНУ з просьбай паўплываць на студэнтаў.

Берасцейскія транспартнікі просяць выкладчыкаў паўплываць на студэнтаў, якія адсочваюць «Укантакце» перамяшчэнне кантралёраў-рэвізораў па горадзе. Лісты з такімі просьбамі «Брэстгартранс» рассылае ў навучальныя ўстановы.

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» ёсць група, у якой берасцейцы адсочваюць перамяшчэння кантралёр-рэвізораў па маршрутах. На днях у Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна прыйшоў ліст, у ім транспартнікі просяць паўплываць на студэнтаў, якія ў гэтай групе маюцца. Пра гэта tut.by расказаў студэнт.

Транспартнікі паведамляюць адміністрацыі навучальных устаноў, што «пасажыры сталі актыўнымі карыстальнікамі сацыяльных сетак, якія дазваляюць сысці нядобрасумленным пасажырам ад адміністрацыйнай адказнасці і, адпаведна, ажыццяўляць праезд у гарадскім грамадскім транспарце без аплаты. Усё гэта прыводзіць да значнага зніжэння даходаў ААТ «Берасцейскі аўтобусны парк» і КУТП «Тралейбусны парк».

- На жаль, ёсць фота толькі першай старонкі, - распавядае берасцеец. - На другой ёсць спіс студэнтаў, якіх просяць дысцыплінарна пакараць. Толькі па нашым факультэту гэта чалавек сорак. Адміністрацыя ўніверсітэту пакуль проста заклікала выдаліцца з групы. Не ведаем, што будзе далей.

У кіраўніцтва ўніверсітэта атрымаць каментар пакуль не ўдалося.

А вось у «Брэстгартранс» пацвярджаюць: лісты ў навучальныя ўстановы рассылалі.

- Прасілі пасадзейнічаць, вядома, - распавядае дырэктар прадпрыемства Аляксей Жогал. - У групе на гэты момант 25 тысяч 536 удзельнікаў. Прааналізавалі склад - у асноўным там моладзь. Выпісалі прозвішчы, імёны і накіравалі лісты ў навучальныя ўстановы, дзе яны навучаюцца. У гэтай групе інфармацыя амаль кожныя 5 хвілін абнаўляецца, усё ў агульным доступе - і ўсе ведаюць, дзе стаіць кантроль, а дзе яго няма.

- Але ж з юрыдычнага пункту гледжання такую інфармацыю наўрад ці можна назваць незаконнай.

- Ну, законнасць-незаконнасць - яшчэ разбяруцца. Гэта зразумела, што ёсць свабода слова і трэба больш дэталёва глядзець. Але тое, што там выкладалася інфармацыя з фотаздымкамі кантралёраў, з абразамі - з гэтай нагоды наогул можна было звярнуцца ў суд. І суд быў бы на баку перавозчыкаў. Цяпер усё гэта падчысцілі.

Транспартнікі разлічваюць, што ў навучальных установах са студэнтамі «правядуць выхаваўчую працу».

- Чаму вы лічыце, што менавіта гэтая група можа паўплываць на даходы прадпрыемства?

- Справа ў тым, што мы аналізуем сітуацыю па Беларусі ў цэлым - ідзе зніжэнне аб'ёму перавозак, іх акупляльнасці. Таму распрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, у тым ліку па павышэнню эфектыўнасці кантрольна-рэвізорскай службы. Адна з іх - праца з гэтай групай. Вы ж разумееце, усё гэта грошы: а як потым закупляць новы транспарт?

Начальніца кантрольна-рэвізорскай службы «Брэстгартранс» Іна Бусарова распавядае:

- Сама бачу, як школьнікі і студэнты плюс людзі гадоў да 25 часта паведамляюць адзін аднаму аб тым, дзе працуюць кантралёры, па тэлефоне. З аднаго боку, гэта стымулюе аплачваць праезд: калі кантралёр ужо на найбліжэйшым прыпынку - то талон праб'юць. З іншага боку, калі праз два ці тры прыпынкі - чалавек выйдзе і паспрабуе пазбегнуць аплаты.

- Нават у Менску ходзяць чуткі, што берасцейскія кантралёры самыя суровыя. Як вы думаеце, з чым гэта звязана?

- Я не скажу, што самыя суровыя. Мы працуем паводле заканадаўства, кантралёр ведае сваю працу, што безбілетніка можна прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці. Але, магчыма, так кажуць таму, што з нашымі кантралёрамі некалькі раз у месяц працуюць супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў. Два чалавекі дзяжураць разам з брыгадай кантралёраў, як правіла гэта начныя рэйды - у трэцюю змену, да гадзіны ночы. Гэта таксама эфектыўны метад барацьбы з безбілетнікамі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках