5 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебска сарваў лукашэнкаўскі сцяг

10
Жыхар Віцебска сарваў лукашэнкаўскі сцяг

Інцыдэнт адбыўся ў самым цэнтры горада.

Крымінальная справа за «здзек з дзяржаўных сімвалаў» распачатая ў дачыненні да жыхара Віцебска, паведамілі БелТА ў пракуратуры абласнога цэнтра. Паведамленне пра знікненне лукашэнкаўскага сцяга, які быў прымацаваны на фасадзе аднаго з будынкаў ажыўленага праспекта Віцебска, паступіла праваахоўнікам 3 траўня.

Пасля супрацоўнікі міліцыі выявілі зламысніка і знайшлі палотнішча. Як высветлілася, злачынства было ўчыненае ўвечары 2 траўня 45-гадовым жыхаром Віцебска. Мужчына, пагнуў дрэўка, сарваў сцяг, вывешаны ў гонар дня працы на адным з гандлёвых аб'ектаў, і, прыхапіўшы яго з сабой, накіраваўся ў госці да сяброў.

Пракуратура Віцебска 29 траўня ў дачыненні да віцебчука распачала крымінальную справу паводле арт 370 КК Беларусі (здзек з дзяржаўных сімвалаў), якая накіраваная для правядзення папярэдняга следства ў гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках