5 траўня 2024, Нядзеля, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК пакрывае КДБ у справе Мікалая Статкевіча

8
СК пакрывае КДБ у справе Мікалая Статкевіча
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Следчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку паводле факта затрымання Мікалая Статкевіча напярэдадні Дня Волі і змяшчэння яго ў СІЗА КДБ.

Следчы камітэт уважае, што зварот аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалая Статкевіча «не з'яўляецца заявай пра злачынства», паведамляе «Радыё Свабода».

«Таму законных падстаў для правядзення праверкі ў адпаведнасці з артыкуламі 173-174 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь няма», — гаворыцца ў лісце.

Следчы камітэт матывуе гэта тым, што Статкевіч не апісаў канкрэтных прыкметаў якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў, якія падлягаюць крымінальнай кары, з боку супрацоўнікаў КДБ.

«З тэксту звароту не ўгледжваецца, што супрацоўнікі КДБ злачынна, супрацьпраўна завалодалі Вамі, ужывалі ў дачыненні да Вас гвалт або пагрозу яго ўжывання, інакш кажучы, здзейснілі ў дачыненні да Вас дзеянні, якія відавочна выходзяць за межы іхніх правоў і паўнамоцтваў. Якая-небудзь рэальная пагроза Вашай бяспецы таксама Вамі не апісаная», — гаворыцца ў лісце Следчага камітэту.

Таксама адзначаецца, што па пытаннях магчымых працэсуальных парушэнняў правоў падчас знаходжання ў СІЗА, а таксама пры затрыманні і вызваленні, Статкевіч можа звярнуцца ў Генпракуратуру.

Паводле Статкевіча, 24 сакавіка яго захапіла група з сямі чалавек «сілавікоў» у масках і да 27 сакавіка ўтрымлівала ў СІЗА КДБ. Пасля без тлумачэнняў палітыка вывезлі за межы гораду і адпусцілі.

«Падчас майго знаходжання ў турме і пасля вызвалення КДБ публічна адмаўляў факт майго захопу, а БТ нават заявіла, што я «недзе хаваўся».

Пасля вызвалення я зрабіў запіс пра абставіны захопу і ўтрымання ў СІЗА ў кнізе заўваг і прапаноў прыёмнай КДБ. Проста, каб зафіксаваць факт злачынства, бо ілюзій наконт сённяшняга стану законнасці ў краіне я ня маю. У запісе патрабаваў прадставіць пісьмовае юрыдычнае абгрунтаванне майго захопу і вызвалення. Альбо ўзбудзіць крымінальную справу па факце выкрадання і незаконнага ўтрымання ў зняволенні. Але гэтыя „барацьбіты за законнасць“ ня лічаць неабходным нават фармальна выконваць нормы сваіх уласных «законаў». Адказу я не атрымаў. Таму мусіў звярнуцца ў Следчы камітэт», — напісаў Статкевіч у фэйсбуку.

Статкевіч адзначыў, што адказ са Сьледчага камітэту яго ўразіў:

«З яго вынікае, што цяпер любога чалавека ў нашай краіне можна нават без фармальных юрыдычных прычын таемна схапіць і таемна ўтрымліваць у зняволенні. Хлусячы родным, што пра яго месцазнаходжанне «нічога не вядома». І не трое сутак, як мяне, а колькі заўгодна».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках