5 траўня 2024, Нядзеля, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Re1ikt» напісаў песню паводле апавядання Міхася Зарэцкага

«Re1ikt» напісаў песню паводле апавядання Міхася Зарэцкага

Новы твор гурт прэзентаваў 19 чэрвеня на канцэрце ў менскім клубе «Doodah King».

Новая песня «Re1ikt» напісана паводле апавядання Міхася Зарэцкага «паэма пра чорныя Вочы» адмыслова для праекту «(Не) расстраляная паэзія», што прысвечаны беларускім творцам, расстраляным 80 гадоў таму, паведамляе «Белсат».

«Даволі шмат было паэтаў і даволі шмат вершаваных твораў – на іх лёгка было б зрабіць песню. І атрымліваецца, што творы празаічныя могуць быць проста забытыя. У нас быў ужо досвед, калі мы ператваралі апавяданне ў песню», – кажа Алесь Дземідзенка, лідар гурту.

У праект «(Не) расстраляная паэзія» аб’ядналіся асноўныя беларускія музыкі. Кожны зробіць песняю адзін з вершаў паэтаў Расстралянага Адраджэння. Музыкі запісалі відэазвароты, дзе тлумачаць, чаму лічаць гэты праект надзвычай важным. Гэтак, Святлана Бень адчувае еднасць з творцамі.

«Калі мы будзем спяваць песні на іхныя вершы, гэта тое самае, што паціснуць адзін аднаму рукі, моцна сціскаць іх у сваіх абдымках, каб жорсткае чорнае небыццё не выхапіла іх адтуль, каб яны не зніклі назаўсёды», – кажа Бень.

Усе песні з праекту будуць прэзентаваныя цягам восені на партале «TuzinFM».

А 29 кастрычніка пройдзе канцэртавая прэм’ера «(Не) расстралянай паэзіі», на якой прагучаць 12 песень на вершы паэтаў 1930-ых і на музыку сучасных аўтараў.

У межах праекту таксама пройдуць адкрытыя лекцыі пра паэтаў і выйдуць маўклівыя кнігі – нататнікі з іхнымі выявамі ды цытатамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках