5 траўня 2024, Нядзеля, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Шлындзікаў: Лукашэнку лепш сысці самому

78
Васіль Шлындзікаў: Лукашэнку лепш сысці самому
Васіль Шлындзікаў

Стваральнік канцэрна «Амкадор» распавёў пра варыянты, як сыдзе беларускі кіраўнікі і што будзе з ягонай сям'ёй.

Пра варыянты, як сыдзе Лукашэнка і што будзе з ягонай сям'ёй, ucpb.org распавёў стваральнік «Амкадора», кіраўнік Камісіі ў эканамічнай палітыцы ў Вярхоўным савеце 13-га склікання, экспэрт ВІП-каманды АГП Васіль Шлындзікаў.

- Васіль Міхайлавіч, вы чалавек, які ствараў і вёў вялікі бізнэс у свой час, вы былі буйным бізнэсоўцам і палітыкам. Што хацелі б данесці да ўрада? Яны што, не разумеюць сітуацыю? Або ў чым справа?

- А я думаю, большасць не разумее рэальнай сітуацыі. Проста не разумеюць, на жаль. У іх няма адпаведнай падрыхтоўкі. Ёсць, напэўна, некалькі чалавек, якія разумеюць, але яны не вызначаюць зараз нічога. Таму не атрымоўваецца пралабіраваць рэформы, якія трэба праводзіць у краіне. Трэба! Інакш будзе вельмі дрэнна.

- Гэта значыць асноўная праблема - у некваліфікаваным кіраванні?

- ВУП Беларусі ў 2016 г дзесьці 45 або 48 млрд. даляраў? Пры тым, што было 75 яшчэ пару гадоў таму? Дык вось 45 млрд - гэта аб'ём вытворчасці заходняй буйной фірмы. Вось і ўсё. А тут - 10-мільённы народ ледзь-ледзь спраўляецца з гэтай задачай.

А ўсё гэта - кіраванне. Няма кваліфікаваных кадраў. Усе сістэмы вылучэння таленавітых людзей наверх заблакаваныя.

Кадры падбіраюць - цяжка нават сказаць, па якім прынцыпе. Я ўжо не кажу пра кумаўство, знаёмства. У рэгіёнах, як я разумею, рэгіянальная мафія фармуе сваю мафію. Адсюль і такія вынікі.

- І што рабіць? Зносіць дашчэнту?

- Да асновы не трэба.

- А да якога моманту?

- Усё, што пабудавана, усё, што створана - хай яно працуе. Трэба проста мяняць палітычную сістэму, трэба мяняць уладу, праводзіць выбары. І ў гэтай сітуацыі ў Аляксандра Рыгоравіча ёсць яшчэ магчымасць увайсці ў гісторыю як першы прэзідэнт без занадта вялікага знака мінус, без асаблівых праклёнаў.

- Пайсці?

- Пайсці. Было б добра змяніць Канстытуцыю і абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта. Я думаю, Аляксандр Рыгоравіч павінен разумець, што перадача ўлады аднаасобна каму-небудзь ні да чаго добрага не прывядзе. Вось, глядзіце, Назарбаеў ужо паволі рыхтуецца.

І другое - трэба праводзіць выбары, змяняць выбарчае заканадаўства і праводзіць выбары.

Трэба правесці Круглы стол - вось як прапаноўваў Сярэдзіч, я падтрымліваю гэтую прапанову: стварыць такую ініцыятыўную групу з прадстаўнікоў улады і апазіцыі і дамовіцца пра механізмы перадачы ўлады.

- Можа, самім, без іх?

- Трэба разам з імі. Інакш нічога не будзе выконвацца.

- А калі не прыйдуць? Тады дамовіцца самім - апазіцыі - і потым проста давесці да яго звесткі, што наважылі.

- Ён можа ўнесці прапановы. Але я так думаю, што любы нармальны чалавек, першая прапанова - гэта бяспека для сябе і сваіх сямейнікаў. І на гэта трэба ісці і даць такія гарантыі. Усе нашы партыі павінны даць такія гарантыі.

І калі мірны пераход улады адбудзецца, то ў Беларусі ёсць шанец. Ёсць шанец.

- А куды падзець рэальна Лукашэнкі? Што мы можам яму як гарантыі даць?

- Куды? - пенсія!

- Дык ён жа захоча такую, што наш ВУП не вытрымае, не?

- Я думаю, што ў яго ўжо сёе-тое ёсць...

- Пенсія... Так пад суд жа пойдзе! За ім жа такія справы - зніклыя Захаранка, Ганчар з Красоўскім...

- Я яшчэ раз кажу: трэба даць гарантыі і ня педаліраваць. Яго не чапаць. Ёсць там фігуранты, якія ўсю гэту справу рабілі. Таму - што ўжо там... Не чапаць.

Але з сусветнай практыкі я бачу, што ніхто з такіх людзей сам не сыходзіў.

- Хоча, як Чаўшэску, скончыць.

- Шляхі якія? Смерць - натуральная або штучная, вайсковы пераварот...

- Са смерцю таксама.

- Так. І рэвалюцыя - і тады разарвуць. Проста разарвуць. І не дай Бог, каб гэта здарылася. Таму што ў гэтым выпадку цяжка сказаць, хто там прыйдзе да ўлады. Можа, быць яшчэ горш...

- Вось каб ён атрымаў гэтыя гарантыі, трэба дамаўляцца, і трэба дамаўляцца па-сур'ёзнаму і з сур'ёзнымі людзьмі, якія будуць выконваць... а інакш...

- Без пытанняў. Трэба прыняць рашэнне ўсім. Палітычнымі сіламі такое рашэнне прыняць і не педаліраваць. Разабрацца з тымі, хто выконваў усю гэтую справу. Калі яны будуць да таго часу жывыя.

Бо тут яшчэ пытанне ў чым? Памятаеце, як Брэжнеў ў апошнія гады кіравання? Ужо ледзь хадзіў, але ўсё атачэнне працягвала паўтараць яму пра яго геніяльнасць. І тут тое ж самае. Таму што ўсё яго асяроддзе без Аляксандра Рыгоравіча - ніхто.

- Таму ўсе іх словы пра яго геніяльнасць ён павінен дзяліць на колькі?

- Так, ён павінен разумець, што ўсе іх словы пра геніяльнасць і незаменнасць - гэта проста іх спроба самазахавацца. Бо яны не здольныя ні на што! Яны што, пойдуць у бізнэс? Ды яны там тыдзень не пратрымаюцца ў гэтым бізнэсе ніводны! З тых, каго я там ведаю.

- Гэта значыць, фактычна, яны ставяць пад пагрозу яго і ягоную сям'ю за тое, каб самім пратрымацца ва ўладзе даўжэй?

- Каб пратрымацца самім у поўным дабрабыце, як кажуць - у шакаладзе. Як мага даўжэй. Прыстроіць дзяцей, даць ім адукацыю і зваліць.

- І пад гэта яны, увогуле-то, ставяць яго...

- Пад удар. Яго і ягоную сям'ю.

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках