7 траўня 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хлуслівае відэа, на якім «пагарэў» Пуцін, рыхтаваў Генштаб

19
Хлуслівае відэа, на якім «пагарэў» Пуцін, рыхтаваў Генштаб

Відэазапіс «удару расейскай авіяцыі» Пуцін прадэманстраваў рэжысёру Оліверу Стоўну.

Відэазапіс атакі нібыта расейскай авіяцыі ў Сірыі, якую прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін паказаў амерыканскаму рэжысёру Оліверу Стоўну, рыхтавалі ў Генштабе. Пра гэта паведамілі РБК дзве крыніцы.

Суразмоўцы выдання сцвярджаюць, што Крэмль папрасіў прэс-службу міністэрства абароны Расеі падрыхтаваць звесткі для прэзідэнта, паведамляе «Радыё Свабода».

Затым запыт накіравалі аднаму з намеснікаў начальніка Галоўнай аператыўнай ўправы Генштаба Сяргея Руцкога. Выданне падкрэслівае, што на сайце Мінабароны ёсць інфармацыя толькі пра аднаго намесніка начальніка аператыўнай управы Генштаба Віктара Пазніхіра. Аднак крыніца, блізкая да Крамля, паведаміла, што ў Руцкога ёсць і іншы намеснік - Ігар Дылеўскі.

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў на пытанне аб тым, ці запытвала прэс-служба прэзідэнта відэакадры у Мінабароны, адказаў, што ў «гэтым няма неабходнасці». Ён таксама адмовіўся ўдакладніць, хто папрасіў падрыхтаваць відэа. Мінабароны пакуль не дало свой каментар.

У дакументальным фільме «Інтэрв'ю з Пуціным» прэзідэнт Расеі паказвае Стоўну з мабільнай прылады відэа і паведамляе аб тым, што ў ім знятая праца расейскіх пілотаў у Сірыі. У рэчаіснасці выявілася, што на кадрах - амерыканскі верталёт «Апач» падчас баявых дзеянняў у Афганістане, адзначала незалежная даследчая група Conflict Intelligence Team (CIT).

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў сцвярджаў, што на відэа, якое было прадстаўленае Пуціну міністэрствам абароны Расеі, паказаныя рэальныя кадры дзеянняў расейскай авіяцыі ў Сірыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках