8 траўня 2024, Серада, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дураў у адказе Раскамнагляду заявіў аб сабатажы дзяржаўных інтарэсаў

6
Дураў у адказе Раскамнагляду заявіў аб сабатажы дзяржаўных інтарэсаў

Калі Telegram заблакуюць, то «перапіска расейскіх чыноўнікаў» з WhatsApp і Viber будзе захоўвацца на амерыканскіх сэрверах.

Блакаванне Telegram з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Расеі бессэнсоўнае, заявіў у пятніцу, 23 ліпеня, заснавальнік мэсэнджара Павел Дураў у адказ на адкрыты ліст кіраўніка Раскамнагляду Аляксандра Жарава, піша «Нямецкая хваля».

«Парадаксальна, што на парадку дня ў Расеі няма блакавання кантраляваных ЗША Whatsapp або Facebook Messenger, але актыўна абмяркоўваецца блакаванне нейтральнага ў дачыненні да Расеі Telegram», - напісаў Дураў. З ягоных слоў, калі Telegram заблакуюць, то «перапіска расейскіх чыноўнікаў, іх дачыненні з сябрамі і сваякамі і іншыя важныя звесткі» з WhatsApp і Viber будуць захоўвацца на амерыканскіх сэрверах.

«Які ў гэтым сэнс з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі Расеі? З боку выглядае як нейкі сабатаж дзяржаўных інтарэсаў», - указаў заснавальнік Telegram.

Жараў адказаў Дураву ў сацсетцы «В контакте»

Кіраўнік Раскамнагляду ў той жа дзень і таксама ў сацсетцы «Вконтакте» адказаў Паўлу Дураву. «На жаль, мы не пачулі адказу па сутнасці пытанняў, пастаўленых у маім звароце да каманды Telegram і Паўла Дурава», - напісаў Аляксандр Жараў у паведамленні, апублікаваным на старонцы Раскамнагляду ў «Вконтакте». Ён таксама назваў Дурава «нейтральным у дачыненні да тэрарыстаў і злачынцаў, якія карыстаюцца ягоным мэсэнджарам» і абвінаваціў уладальніка Telegram у ігнараванні «бяспекі простых карыстальнікаў Telegram».

Раней Жараў прыстрашыў заблакаваць мэсэнджар Telegram, калі адміністрацыя кампаніі не падасць звесткі пра сэрвіс для яе ўнясення ў рэестр арганізатараў распаўсюду інфармацыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках