7 траўня 2024, aўторак, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Вольскі выступіць перад гульнёй «Крумкач» – «Дынама-Менск»

Лявон Вольскі выступіць перад гульнёй «Крумкач» – «Дынама-Менск»
Лявон Вольскі

Футбольны матч адбудзецца заўтра.

Знакаміты беларускі музыка Лявон Вольскі выступіць перад матчам 14 тура «Беларусбанк. Найвышэйшая ліга» паміж «Крумкачамі» і «Дынама-Менск».

Гульня адбудзецца ў суботу, 24 чэрвеня, і пачнецца а 17-й на стадыёне па вуліцы Маякоўскага 127/3, паведамляецца на сайце «Крумкачоў».

Перад пачаткам футбольнага сезону Вольскі ўжо спяваў разам з «Крумкачамі» на сустрэчы каманды і заўзятараў.

Выступ музыкі ў фан-зоне плануецца ў 16:30. Квіткі онлайн можна набыць з спасылкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках