10 траўня 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матчы «Нёмана» з БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з малітвай

4
На матчы «Нёмана» з БАТЭ ў заўзятараў забралі плакат з малітвай

Супрацоўнік клуба заявіў, што «нельга такое трымаць на стадыёне».

Непрыемная сітуацыя адбылася на гарадзенскім стадыёне ў нядзелю 25 чэрвеня, калі «Нёман» гуляў супраць барысаўскага клуба.

Гарадзенская сям'я Пятрэвічаў наважыла падтрымаць родную каманду малітвай і на матч з чэмпіёнамі прыйшла з плакатам, на якім была вытрымка з Бібліі. Але напісанае не спадабалася спецыялісту ў бяспецы гарадзенскага клуба і плакат быў канфіскаваны ў перапынку матчу. Прычына - незарэгістраваны банер, піша hrodna.life.

Дзеянні супрацоўніка клуба Сяргея Гойжа не спадабаліся сям'і, якая некалькі гадзін малявала плакат.

«Супрацоўнік клуба прыйшоў у суправаджэнні міліцыі і проста забраў у нас Слова Божае. Сказаў, што нельга такое трымаць на стадыёне, - распавядае Анастасія Пятрэвіч. - Але што тут дрэннага? Мы з дзецьмі стараліся, малявалі цэлы вечар плакат, каб падтрымаць каманду. Так, мы вернікі і молімся за «Нёман», тым больш у нашых хлопцаў меўся быць сур'ёзны матч з моцным спаборнікам. Мы хацелі, каб Бог дапамог любімай камандзе падолець чэмпіёна краіны і менавіта таму прыйшлі з малітвай на матч. Пасля такога стаўлення нічога не хочацца рабіць - ніякай творчасці. Мы ж прыйшлі на стадыён з плакатам не супраць дзяржавы ці якога-небудзь чалавека, мы проста напісалі каб Бог дапамог «Нёману».

Спецыялістка ў працы з заўзятарамі гарадзенскага клуба Вольга Трафімовіч падчас матчу падышла да трыбунаў, паглядзела плакат сям'і Пятрэвічаў і нічога забароненага там не ўбачыла. Нягледзячы на гэта, плакат у перапынку матчу быў канфіскаваны.

«Па зместу плаката нічога забароненага на ім не намалявана і не напісана, - распавядае Вольга. - Няма нічога дрэннага ў вытрымцы з Бібліі, калі людзі такім чынам падтрымліваюць «Нёман». Так, паводле правілаў рэгламенту банер павінен быць зарэгістраваны ў рэестры альбо перад матчам зацверджаны ў інспектара, але пра гэта інфармаваныя больш актыўныя фанаты, чым гледачы або заўзятары. Таму ў пачатку матчу я падышла да нашых заўзятараў, паглядзела плакат і пераканалася, што на ім усё ў парадку. Магчыма, для ўпэўненасці трэба было паведаміць інспектару матчу, але пра такі зыход не было і думкі ў той момант».

Пасля матчу інспектар нічога дрэннага ў банеры не ўбачыў, як і міліцыя. Але плакат сям'і Пятрэвічаў так і не аддалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках