10 траўня 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кім наважыў «пабратацца» Лукашэнка?

16
З кім наважыў «пабратацца» Лукашэнка?

Чаму надумаў павучыцца ў Анголы беларускі дыктатар.

Улады Беларусі зноў узяліся шукаць стратэгічнага партнёра ў Афрыцы. У панядзелак Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МЗС Анголы Жоржэ Рэбел Пінту Шыкаці. На сустрэчы з вуснаў Лукашэнкі прагучалі цікавыя адкрыцці, піша «Салiдарнасць».

- Мы, вядома ж, яшчэ дрэнна практычна ведаем Афрыку. Але мы вельмі хацелі б працаваць на гэтым перспектыўным кантыненце будучага, - заявіў Лукашэнка.

А далей - больш:

- Як і кожная іншая дзяржава, асабліва такая, як Беларусь, яшчэ зусім маладая дзяржава, мы выбіраем тыя краіны, на якія можна было б абаперціся. Гэта тыя краіны, якія мы ведаем даўно. Ангола - адна з тых краінаў. Можа быць, у гэтым спісе першая. Яшчэ і таму, што пасля здабыцця дзяржаўнасці ў 1975 годзе мы атрымалі вялікую падтрымку з Анголы, дапамагалі ёй. Асноўны кантынгент вайсковых дарадцаў у Анголе быў прадстаўлены Беларускай вайсковай акругай, і там было нямала беларусаў. З тых часоў мы добра ведаем і памятаем гэтую выдатную краіну.

Нагадаў дыктатар і тут жа прапанаваў:

- Калі вы не пярэчыце, мы засваенне Афрыкі Беларуссю маглі б пачынаць і з Анголы.

У гэтым месцы Егіпту, які Лукашэнка яшчэ ў 2014 назваў «адным з нашых найважнейшых пунктаў апоры на ўсім афрыканскім кантыненце», павінна было б стаць крыўдна. У пачатку гэтага года ў Каіры беларускі дыктатар назваў свайго егіпецкага калегу Абдэля Фатаха аль-Сісі сябрам і запрасіў у Менск.

Зрэшты, пакрыўдзіцца варта не толькі Егіпту, але і ў Судану, Зімбабвэ, Нігерыі, Эфіопіі і шэрагу іншых афрыканскіх краін, на якія раней абяцаў абаперціся беларускі афіцыйны лідар.

Ангола - адзін з найбуйнейшых вытворцаў алмазаў і нафты.

Пры гэтым яна традыцыйна знаходзіцца ў антырэйтынгах у шэрагу паказчыкаў. Ангола - сусветны лідар у дзіцячай смяротнасці, чвэрць дзяцей да 12 гадоў не мае магчымасці вучыцца ў школе.

У краіне пануе цэнзура ў СМІ, мірныя пратэсты разганяюцца паліцыяй.

Як і ў Беларусі, тут на самым версе надаецца вялікая ўвага барацьбе з карупцыяй. І тым не менш, Ангола з'яўляецца адной з самых карумпаваных краін свету.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках