28 красавiка 2024, Нядзеля, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Месяц нараджэння ўплывае на здароўе чалавека

2
Навукоўцы: Месяц нараджэння ўплывае на здароўе чалавека

Навукоўцы супаставілі месяцы з распаўсюджанымі 27 хранічнымі захворваннямі і здзівіліся.

Месяц нараджэння ўплывае на здароўе чалавека - да такой высновы прыйшлі даследчыкі з Універсітэта Алікантэ. Навукоўцы супаставілі месяцы з распаўсюджанымі 27 хранічнымі захворваннямі і са здзіўленнем выявілі існаванне ўзаемасувязі паміж імі. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Medicina Clinica, піша life.ru.

Навукоўцы з Універсітэта Алікантэ правялі даследаванне, у якім узялі ўдзел 30 тысяч чалавек. Прааналізаваўшы звесткі, навукоўцы назвалі месяцы, нараджэнне ў якія спрыяльна ўплывае на здароўе.

Напрыклад, высветлілася, што мужчыны, народжаныя ў верасні, часта маюць праблемы са шчытападобнай залозай, а жанчыны, народжаныя ў чэрвені, рэдка пакутуюць на мігрэні.

Даследчыкі выказалі шэраг здагадак, якія тлумачаць сувязь паміж месяцам нараджэння і хранічнымі захворваннямі. Яны мяркуюць, што здароўе чалавека наўпрост залежыць ад сонечнай актыўнасці ў першыя месяцы яго жыцця. Немаўляты, што не атрымалі дастатковай колькасці сонечнага святла і, такім чынам, вітаміну D, часцей за іншых пакутуюць ад хранічных захворванняў.

Акрамя таго, навукоўцы прымаюць пад увагу і стан здароўя цяжарнай жанчыны. Сезонныя вірусы і алергіі ўплываюць на арганізм будучай маці і могуць прывесці да негатыўных наступстваў для дзіцяці. Пры гэтым мужчыны і жанчыны, народжаныя ў адзін і той жа месяц, маюць розны набор хранічных захворванняў. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе Medicina Clinica.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках