2 траўня 2024, Чацвер, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы былі побач з в'етнамскімі братамі на той вайне

71
Лукашэнка: Мы былі побач з в'етнамскімі братамі на той вайне

Дыктатар распавёў прэзідэнту В'етнама пра малавядомыя «факты» падчас і пасля амерыкана-в'етнамскай вайны.

Беларусь разлічвае на развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных стасункаў з В'етнамам. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куанг у вузкім коле, паведамляе БелТА.

«Думаю, нам з вамі няма неабходнасці гаварыць пра тое, што аб'ядноўвае нашы народы. У нас з вамі вялікая гісторыя добрых узаемаадносін. Беларускі народ з даўніх часоў, асабліва ў цяжкія перыяды вашай гісторыі, быў заўсёды побач, - сказаў Лукашэнка. - Кожны в'етнамец добра памятае мінулую вайну і тую цану, якую вы заплацілі за свабоду і незалежнасць. Памятаем і ведаем пра гэта і мы. Таму што мы былі тады побач з вамі на в'етнамскай зямлі. Ды і пасля гэтай жорсткай вайны мы ўсяляк імкнуліся дапамагчы сваім в'етнамскім братам у аднаўленні краіны, народнай гаспадаркі, у нармалізацыі жыцця».

«Мы заўсёды былі і будзем адданыя такім узаемаадносінам і такому курсу. Мы вельмі разлічваем на перспектыву нашых стасункаў, на гандаль паміж нашымі краінамі, палітычныя добрыя стасункі. Вы на нас заўсёды можаце разлічваць», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках