3 траўня 2024, Пятніца, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы ведаем, што маем рацыю»: Падпалкоўнік-бунтаўнік Ігар Вусік не здаецца

13
«Мы ведаем, што маем рацыю»: Падпалкоўнік-бунтаўнік Ігар Вусік не здаецца
ІГАР ВУСІК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Суд адмовіў мяцежнаму падпалкоўніку ў кампенсацыі $5 тысяч і аднаўленні на працы.

Суд Цэнтральнага раёна горада Менска адмовіў у пазове былому начальніку ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўніку Ігару Вусіку, які дамагаўся скасавання дысцыплінарнага спагнання і аднаўлення на працы ў органах МУС, паведамляе tut.by.

Ігар Вусік патрабаваў аднавіць яго на працы і (спагнаць з МУС 10 тысяч беларускіх рублёў) у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Суд адмовіў у пазове.

Ігар Вусік упэўнены: звольнілі яго незаконна, афіцыйная прычына звальнення - тое, што ён парушыў працэдуру працы са СМІ. Пасля суду ён заявіў, што будзе абскарджваць пастанову.

- МУС не любіць выносіць смецце з хаты, было ясна, што ў сітуацыі будзе вінаваты той, хто яго вынес. Было 11 супрацоўнікаў, якія скардзіліся, трое звольненыя, але мы ведаем, што маем рацыю.

Нагадаем, напачатку лютага аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі (ААПП) Крычаўскага РАУС напісаў калектыўны зварот кіраўніку МУС Ігару Шуневічу з просьбай правесці праверку ў дачыненні да начальніка РАУС Станіслава Чупрына. Пад зваротам падпісалася 11 чалавек, у тым ліку і начальнік ААПП Ігар Вусік.

У звароце міліцыянты паказалі, што напісаць яны вымушаныя праз «наяўную негатыўную сітуацыю ў Крычаўскім РАУС», якая звязаная са «шматлікімі злоўжываннямі кіраўніцтвам». МУС правяло некалькі праверак. Пасля міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч заявіў, што «ў выніку ўстаноўлена парушэнне дысцыпліны і ведамасных нарматыўных актаў як з боку кіраўніка райаддзела, так і з боку скаржніка, які з'яўляецца фігурантам гэтай праверкі». Абодвух прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Акрамя таго, была прызначаная яшчэ адна службовая праверка па факце распаўсюджвання інфармацыі ў СМІ «з парушэннямі патрабаванняў унутраных нарматыўна-прававых актаў МУС».

Пасля службовай праверкі падпалкоўнік міліцыі Ігар Вусік і лейтэнант Андрэй Шашкоў (ён таксама падпісваў ліст) былі звольненыя з органаў. Як паведаміла прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама, праверка ўстанавіла факты грубага і наўмыснага парушэння Вусікам і Шашковым «умоў заключаных з імі кантрактаў аб службе і патрабаванняў ведамаснага нарматыўнага акта аб узаемадзеянні АУС са СМІ».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках