4 траўня 2024, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: У Беларусі па IТ-тэхналогіях будзе выбух

55
Лукашэнка: У Беларусі па IТ-тэхналогіях будзе выбух
Карыкатура: СЯРГЕЙ ЕЛКІН

Дыктатар анансаваў «кардынальныя меры» ў развіцці IT-індустрыі.

У Беларусі ў найбліжэйшай будучыні прымуць «кардынальныя меры» ў развіцці IT-індустрыі.

Пра гэта Лукашэнка паведаміў падчас адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнэс-форуму, паведамляе БелТА.

«У найбліжэйшай будучыні, літаральна гэтым летам, нашай дзяржавай будуць прыняты кардынальныя меры па развіцці IT-індустрыі», - сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама адзначыў, што беларуска-в'етнамскае супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных і высокіх тэхналогій «набірае абароты» і з'яўляецца «вельмі перспектыўным».

Гаворка ідзе пра «прарыўны» дэкрэт, значна мяняючы ўмовы працы ІТ-кампаній, у першую чаргу - прадуктовых.

«З айцішнікаў нядаўна сустракаўся. Паглядзіце: у Беларусі па ІТ-тэхналогіях будзе выбух. Мы прайшлі першы этап, калі да нас прыязджалі, заказвалі ўсякія забаўкі і мы на кагосьці працавалі», - казаў дыктатар вясной.

Згаданая сустрэча з айцішнікамі адбылася 13 сакавіка. Тады, наведваючы кампанію Віктара Пракапені, Лукашэнка падтрымаў канцэпцыю стварэння ў Беларусі ІТ-краіны. Курыруе праект прызначаны пасля гэтага візіту новы кіраўнік ПВТ Усевалад Янчэўскі.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках