4 траўня 2024, Субота, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыёт Алесь Яўдаха: На заявы аднаго «дзеяча» ўвагі не звяртаю

2
Патрыёт Алесь Яўдаха: На заявы аднаго «дзеяча» ўвагі не звяртаю
Алесь Евдахо
Фото: svaboda.org

Абсурднасць «справы патрыётаў» добра адчувалася за сценамі СІЗА №1

Учора былі адпушчаныя з-пад варты некаторыя фігуранты справы патрыётаў, сярод іх - распаўсюднік беларускіх кніг Алесь Яўдаха. Карэспандэнт nn.by пагутарыў з ім адразу пасля вызвалення.

«Утрыманне было больш-менш. На Валадарскага ўмовы ўтрымання былі лепшыя. Лепшае стаўленне, больш месца. Калі не лічыць катаваннем форму затрымання, то ніякіх катаванняў не было.

АЛЕСЬ ЯЎДАХА (У ЦЭНТРЫ) З СЯБРАМІ ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ

Людзям, што знаходзіліся побач са мной, было лепш відаць, як мяне затрымлівалі. Мне далі ў морду - і закінулі ў бусік. Што да здароўя, то я выдатна сябе адчуваю, удавалася падтрымліваць форму.

АЛЕСЬ ЯЎДАХА З СЯБРАМІ І БАЦЬКАМ (СПРАВА)

Я тэлевізар не гляджу, на заявы аднаго дзеяча ўвагі не звяртаю, таму я наогул не быў у курсе сітуацыі аб нейкіх баевіках. У мяне яшчэ нават не паспела мільгануць якая б то ні было думка, мне адразу ўсё распавялі хлопцы, якія мяне затрымлівалі: «Табе што, дрэнна жыць у гэтай краіне?»

Учора ў калідорах бачыў кагосьці з хлопцаў. Я так разумею, што нас перавялі ў рэжым «лайт». Раней у калідоры побач са «змоўшчыкамі» не перасякаліся. У мяне быў адзін-два допыты. Я спачатку даў паказанні па «беспарадку», потым да мяне прыходзілі абвясціць другое абвінавачванне, я адмовіўся даваць паказанні. Два з паловай месяцы я так праседзеў без нічога, а пасля таго як справу перадалі ў Следчы камітэт, то я мінімальна пагутарыў з новай жанчынай-следчым.

Газеты, лісты атрымліваў. Ступень цэнзуры мне не вядомая. На жаль, газеты, на якія мяне падпісалі, ігнаравалі чэмпіянат Беларусі ў футболе, таму не ведаў, як там менскае «Дынама».

Атрымаўся як бы трохмесячны адпачынак на працы. Паглядзім, у якім там стане ўсё цяпер».

Нагадаем, што ўчора на волю з СІЗА №1 у Менску выйшлі яшчэ чацвёра палітвязняў-патрыётаў: Уладзімір Румянцаў, Цімур Пашкевіч, Алесь Яўдаха і Віктар Данілаў. За кратамі застаюцца яшчэ сямёра палітвязняў па сфабрыкаванай КДБ «справе патрыётаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках