4 траўня 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўра ўсталяваў новы рэкорд на пачатку таргоў у Менску

2
Еўра ўсталяваў новы рэкорд на пачатку таргоў у Менску

Курс еўрапейскай валюты зноў вырас і перасёк псіхалагічную адзнаку 2,2 рубля.

Пасля ўчорашняга чаканага росту еўрапейская валюта зноў даражэе. Са старту таргоў еўра вырас на 0,9 капейкі і перасёк новую псіхалагічную адзнаку 2,2 рублі. Аналітыкі прагназуюць даволі працяглы перыяд росту еўрапейскай валюты. Тым часам расейскі рубель адчувальна набраў, павялічыўшыся на 2,1 капейкі.

Зараз валюту ЕЗ купляюць і прадаюць па 2,2077 капейкі. Даляр знізіўся на 0,14 капейкі і цяпер каштуе 1,9329 беларускага рубля, паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Расейскі рубель адыграў учорашняе падзенне і вырас на 2,12 капейкі, зараз яго купляюць і прадаюць па 3,2697 беларускага рубля за сотню.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках