4 траўня 2024, Субота, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два красамоўныя фотаздымкі з прагону вайсковай тэхнікі ў Менску

20
Два красамоўныя фотаздымкі з прагону вайсковай тэхнікі ў Менску
Фота: onliner.by

Чаму беларусам надакучылі гульні ў «салдацікі».

Увечары ў сераду, у гадзіну пік, праспекты Незалежнасці і Машэрава былі перакрытыя. Вайскоўцы гналі тэхніку на генеральную рэпетыцыю парада, які пакажуць 3 ліпеня, піша «Салiдарнасць».

Менчукі і госці сталіцы з адкрытымі ратамі і здзіўленнем назіралі за мілітарысцкім шоў. Фотарэпарцёр Сяргей Гапон апублікаваў у Facebook красамоўны здымак.

Кіроўцы абураліся ў мабільным «Яндэкс-Навігатары»:

«Для чаго гэтая рэпетыцыя ў час розруху?! Няўжо нельга ўначы рэпеціраваць?»

«Грошай няма, падаткі на дарогу плацім, а танкі едуць».

«Сцеражыцеся слупоў!»

«Хто ў Беларусі жыў, той у цырку не смяецца».

Карыстальнік Onliner.by з нікам Ivan_Ivanovich паказаў наступствы праезду танкаў ва Уруччы.

Абмеркаванне ў сацсетках выклікала сітуацыя, калі вайскоўцы быццам бы не прапусцілі пажарныя аўтамабілі, што кудысьці спяшаліся. На гэта прэс-сакратар Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі патлумачыў у Facebook:

«На Багдана Хмяльніцкага, 7 было загаранне рэкламнага шчыта. Была накіравана машына найбліжэйшая, якая знаходзілася на ахоўных мерапрыемствах параду. Для аператыўнай замены на дзяжурстве была перадыслакаваная тэхніка для забеспячэння мерапрыемстваў параду, у рэгуліроўшчыка пыталіся, куды лепш праехаць і стаць на замену.

Усе маршруты аб'езду і перадыслакацыя тэхнікі на такія мерапрыемствы спланаваныя загадзя, роўна як і алгарытмы дзеянняў, якія выключаюць сітуацыю несвоечасовага прыбыцця дапамогі. Больш за тое, заўсёды накіроўваюцца некалькі найбліжэйшых машын, каб дарожная сітуацыя (заторы, ДТЗ і г.д) на адным накірунку не дазволіла знізіць аператыўнасць. Усё ў парадку!»

Зрэшты, беларусы ўжо прызвычаіліся, што ў нас заўсёды ўсё паводле плана. Апошні прыклад - гэта гісторыя са зносам ліхтара танкам. Тады пасля інцыдэнту Менгарвыканкам завіў, што «дэфармавалася апора асвятлення, якая і так падлягала планавай замене».

«Як удала ўсё супала, ці не праўда? - Трохі ўсе здзівіліся, але такі ўжо ёсць план!» - захапляліся ва Украіне вынаходлівасцю беларусаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках