4 траўня 2024, Субота, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі цягнік «Беларуськалія» з буйной кантрабандай цыгарэт

18
У Літве затрымалі цягнік «Беларуськалія» з буйной кантрабандай цыгарэт

Агульны кошт кантрабанды - €124 тысячы.

Амаль 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт «Fest» знайшлі ў адным з 63 вагонаў з угнаеннямі, піша «Белсат».

Кантрабандысты схавалі тытунёвыя вырабы ў скрынкі і абматалі ў поліэтыленавую плёнку. Аб знаходцы паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Агульны кошт кантрабанды - 124 тысячы еўра.

Цягнік «Беларуськалія» ішоў у порт Клайпеды для разгрузкі ўгнаенняў, якія павінны былі паставіць у Венесуэлу. Літоўскія праваахоўнікі мяркуюць, што кантрабанда прызначалася для літоўскага рынку, а выгрузіць цыгарэты збіраліся на шляху ў Клайпеду.

Пачалося следства паводле факта незаконнага перамяшчэння праз мяжу безакцызных тавараў. Зараз цыгарэты захоўваюцца ў памежнай службе Літвы.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках