4 траўня 2024, Субота, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Для вас растэрміновак няма, гэта загад зверху»

5
«Для вас растэрміновак няма, гэта загад зверху»
Віталь Рымашэўскі

Віталю Рымашэўскаму адмовілі ў магчымасці аплаціць штраф па частках.

Сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталю Рымашэўскаму патэлефанавалі судовыя выканаўцы і прыгразілі ўжыць супраць яго «ўсе магчымыя санкцыі», калі сёння ён не сплаціць штрафы.

Пра гэта палітык распавёў Belsat.eu.

Агульная сума штрафаў Віталя Рымашэўскага перакрочыла $2 тыс.

На пытанне палітыка, ці магчымая растэрміноўка па выплаце штрафаў, судовыя выканаўцы адказалі: «Для вас – не, бо гэта загад зверху».

Сёння аплаціць штрафы Віталь Рымашэўскі не мае магчымасці, але ў размове з Belsat.eu адзначае, што будзе «пазычаць і збіраць грошы», каб хутчэй разлічыцца, бо гэта «пытанне бяспекі сям’і».

Судовае рашэнне адносна штрафаў Віталя Рымашэўскага можа быць прынятае ўжо сёння.

«Тады тэарэтычна ўжо сёння могуць прыехаць апісваць маёмасць», – мяркуе прадстаўнік БХД.

Самі судовыя выканаўцы паводзяць сябе карэктна, заўважае Віталь Рымашэўскі, але агулам дзеянні ўладаў ён называе «палітычнай замовай» і «ціскам».

«Можа быць улада думае, што такім чынам нас прымусяць спыніць падрыхтоўку рэзалюцыі па Беларусі на Парламенцкая асамблеі АБСЕ, прымусіць не ўздымаць пытанне палітвязняў-патрыётаў, што пакутуюць дагэтуль у вязніцах? У такім разе, рашэнні па рэпрэсіях прымаюць наіўныя, недалёкія людзі», – напісаў у «Фэйсбуку» Віталь Рымашэўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках