4 траўня 2024, Субота, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскія СМІ: У Расеі нічога няма, акрамя «Варага»

15
Кітайскія СМІ: У Расеі нічога няма, акрамя «Варага»

Кітай упэўнена адціскае РФ у Ціхім акіяне.

Расейскі Вайскова-марскі флот па-ранейшаму займае другое месца ў свеце праз тое, што валодае вялікай колькасцю атамных субмарын. Фактычна гэта месца павінен заняць Кітай, бо па маштабах кітайскія вайскова-марскія сілы не саступаюць расейскім, а якасць вышэйшая, піша выданне «Юй Хуо» (пераклад - inosmi.ru).

Расейскі Ціхаакіянскі флот у памерах саступае толькі Паўночнаму флоту. У перыяд росквіту колькасць дасягала 13 тысяч чалавек, а колькасць розных вайсковых суднаў было блізу 700. На гэты момант, акрамя субмарын, буйных і сярэдніх вайсковых караблёў засталося не так шмат, адзін з іх ракетны крэйсер «Вараг», «Сучасны» эсмінец і чатыры «Бясстрашныя» супрацьлодкавыя караблі.

Нельга не заўважыць рэзкага кантрасту паміж савецкім і новым расейскім флотам. За апошнія 20 гадоў у Ціхаакіянскім флоце не дадалося ніводнага карабля. Замест таго, каб чакаць пакуль суднабудаўнічы завод пабудуе карабель, Расея магла б набываць крэйсеры ў Кітая, тым больш з хуткай дастаўкай. Гэтае пытанне не раз абмяркоўваўся ўнутры краіны, але, на жаль, Расея пакуль не можа на гэта наважыцца.

На сёння расейскі Ціхаакіянскі флот толькі і можа абапірацца на адзін вайсковы карабель. Гаворка ідзе пра ракетны крэйсер «Вараг», які носіць імя іншага вядомага крэйсера Расейскай імперыі «Вараг». Ракетны крэйсер з'яўляецца трэцім караблём праекта «Атлант», уведзеных у эксплуатацыю ў кастрычніку 1989 года.

Не так даўно ракетны крэйсер «Вараг» наведаў Ганконг. Карабель прыцягнуў увагу мясцовых жыхароў. Велізарная колькасць жыхароў Ганконга захацела агледзець карабель знутры. Хоць і на некаторы час крэйсер ператварыўся ў музей, ён усё ж застаецца вайсковым караблём, якія нясуць вайсковую службу больш за 30 гадоў.

Аднак мала хто ведае, што асноўныя характарыстыкі крэйсера заслугоўваюць асаблівай увагі і па-ранейшаму ўражваюць: агульная даўжыня 186 метраў, шырыня 21,5, водазмяшчэнне 11280 тон. На крэйсеры ўсталяваная газатурбінная ўстаноўка, агульная магутнасць якой 13 тысяч конскіх сіл, максімальная хуткасць ходу 32,5 вузлоў, а далёкасць плавання складае 7,5 тысяч марскіх міль.

Расея плануе ў будучыні абсталяваць карабель электронным абсталяваннем, зрабіць надбудову на пярэдняй частцы вышынёй у пяць паверхаў. У насавой частцы карабля па парадку ўсталяваць вайсковае ўзбраенне, усталяваць 8 пускавых установак ПКР «Бальзат» па 2 з кожнага боку.

Супрацькарабельная ракета «Бальзат» асабліва прыцягвае ўвагу людзей. У Расеі ПКР «Бальзат» - П-500, па кадыфікацыі НАТА SS-N-12. Гэта першая крылатая ракета марскога базавання са звышгукавой хуткасцю палёту, прызначана для барацьбы з магутнымі карабельнымі групоўкамі. ПКР «Бальзат» распрацаванае, каб наносіць у адказ удары па амерыканскіх авіяносцах. Маса ПКР складае 4800 кілаграм, судны абсталяваныя тысячай боегаловак, размах крыла складае 2,5 метра, максімальная далёкасць стральбы 750 кіламетраў.

На борце маецца восем боекамплектаў SA-N-6 класа «карабель-паветра», размешчаных у ракетных вертыкальных пускавых устаноўках. На крэйсеры размяшчаецца блізу 64 ракет SA-N-6. На борце крэйсера маецца зенітна-ракетны комплекс С-300 з моцнай агнявой магутнасцю.

Паабапал кармы размешчаныя зенітна-ракетныя комплексы «Аса-М» (названыя ў адпаведнасці з кадыфікацыяй НАТА- SA-N-4 «Gecko»). У сукупнасці на борце маюцца дзве ракетна-пускавыя ўстаноўкі «Аса», аснашчаныя боекамплектам з 40 ракет. Да таго ж крэйсер абсталяваны шасцю артылерыйскімі ўстаноўкамі АКА-630 (калібрам 30 міліметраў) і сродкамі радыёэлектроннай барацьбы.

Кажуць, што такія вялікія вайсковыя караблі не павінны адказваць за супрацьлодкавыя аперацыі, але крэйсер абсталяваны і пошукавым абсталяваннем, супрацьлодкавым верталётам і супрацьлодкавай зброяй у вялікай колькасці, двума пяцітрубнымі 533-мм тарпеднымі апаратамі, супрацьлодкавым узбраеннем РБУ-6000.

Агульная баяздольнасць гэтага крэйсера вельмі высокая. «Вараг» належыць да ракетных крэйсераў супрацькарабельнай баяздольнасці першага класа. Калі авіяносец заўважае яго на сваім шляху, то адразу ж разгортваецца і ляціць у супрацьлеглы бок, бо супрацьпаветраная сістэма крэйсера вельмі магутная, як і магчымасці для барацьбы з субмарынамі. Вядомыя на ўвесь свет амерыканскія ракетныя крэйсеры тыпу «Цікандэрога» выглядаюць вельмі магутнымі, але напраўду саступаюць расейскім. Аднак Расея на гэты момант не ў стане пабудаваць ракетны крэйсер, і ў найбліжэйшы час наўрад ці зможа.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках