4 траўня 2024, Субота, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады падманулі менчукоў і пачалі зносіць дамы ў Трактарным пасёлку

9
Улады падманулі менчукоў і пачалі зносіць дамы ў Трактарным пасёлку

Абмеркаванне было прызначанае на вечар, але тэхніка прыступіла да зносу будынкаў.

У Трактарным пасёлку ў Менску пачалі зносіць малаэтажную забудову. Замест 2-павярховых дамоў у квартале вуліц Стаханаўскай, Клумава, Шчарбакова, Чабатарова маюць намер ўзвесці панэльныя дамы «новага пакалення».

Раней мясцовыя жыхары накіравалі ў адміністрацыю Партызанскага раёна і прэзідэнцкую адміністрацыю зварот са 176 подпісамі. Просьба была адна - скасаваць пастанову аб зносе іх дамоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Аўтары адзначаюць, што праект забудовы тэрыторыі 5-7-павярховымі дамамі быў зацверджаны 10 гадоў таму. З цягам часу ён састарэў і быў скарэктаваны, а гэта азначае неабходнасць новага грамадскага абмеркавання ўсяго праекта.

Актывісты і неабыякавая грамадскасць спадзяваліся, што іх шматлікія просьбы і петыцыі будуць пачутыя ўладамі, а горад пазбегне чарговага канфлікту і супрацьстаяння.

Аднак публічнае абмеркаванне канфліктнай сітуацыі адміністрацыя Партызанскага раёна Менска прызначыла толькі на сённяшні вечар - фактычна пасля таго, як цяжкая тэхніка прыступіла да разбурэння мясцовай забудовы.

Дарэчы, у звароце падпісанты просяць раённую адміністрацыю ўсталяваць памятны знак, прысвечаны заснаванню пасёлку, які адным з першых паўстаў у разбураным вайной Менску.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках