4 траўня 2024, Субота, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прысяжныя прызналі Заура Дадаева вінаватым у забойстве Нямцова

4
Прысяжныя прызналі Заура Дадаева вінаватым у забойстве Нямцова
БАРЫС НЯМЦОЎ

Дадаеў, выступаючы з апошнім словам, адмовіўся ад прызнальных паказанняў падчас следства.

Калегія прысяжных у Маскоўскім акруговым вайсковым судзе прызнала вінаватым меркаванага выканаўцу забойства Барыса Нямцова Заура Дадаева, паведамляе «Медыязона».

Акрамя Дадаева ў справе яшчэ чацвёра фігурантаў: браты Анзор і Шадзід Губашавы, Тамерлан Эскерханаў і Хамзат Бахаеў. Паводле версіі следства, яны атрымалі заказ на забойства ўвосень 2014 года.

Пасля арышту ўсе абвінавачаныя прызналі віну, але потым адмовіліся ад паказанняў. Дадаеў у апошнім слове сказаў, што яму «вельмі сорамна» за прызнальныя паказанні:

«Не ўдзельнічаў я ў гэтым злачынстве, не ўчыняў яго, не быў у арганізаванай групе, - перадавала ягоныя словы «Медыязона». - За мной ніколі не заўважалася ні страху, ні здрады, я быў адданы і да канца служыў. Я не быў злачынцам. Калі б я захацеў быць злачынцам, я б стаў ім, а не баявым афіцэрам».

Барыса Нямцова забілі ў ноч на 28 лютага 2015 года. Заказчыкам следства называе былога байца батальёна «Поўнач» МУС Чачэніі Руслана Мухудзінава, які нібыта паабяцаў заплаціць 15 млн рублёў. Ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку, яго справу выдзелілі ў асобны разгляд.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў перад прысудам распавёў, што гэта «надзвычай складаная справа», і часам у такіх справах пошук заказчыкаў «займае гады».

Суд у снежні 2016 года пагадзіўся выклікаць на допыт экс-камандзіра «Поўначы» Руслана Герамеева, але ён не прыйшоў на паседжанне. Герамееў праходзіць па справе ў якасці сведкі, бок пацярпелых уважае яго за арганізатара забойства.

Як пісала РБК, следчыя двойчы спрабавалі выставіць Герамееву завочныя абвінавачванні, аднак кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін адмаўляўся падпісваць пастановы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках