4 траўня 2024, Субота, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія «палатачнікі» пакрыўдзіліся на рэзалюцыю ПАРЕ

20
Беларускія «палатачнікі» пакрыўдзіліся на рэзалюцыю ПАРЕ
ФОТА: BYMEDIA

Беларускія ўлады просяць Захад «не вучыць іх жыццю».

У беларускім «парламенце» назвалі шэраг раздзелаў рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) «Сітуацыя ў Беларусі», падрыхтаванай спецдакладчыкам італійскім дэпутатам Андрэа Рыгоні, «поўнымі неапраўданым павучэннем і крытыцызмам». Пра гэта гаворыцца ў заяве на афіцыйным сайце ніжняй «палаты».

«Адзначаючы пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі з ПАРЕ, вымушаныя канстатаваць, што шэраг раздзелаў дакладу будуецца на састарэлых падыходах і ілжывых догмах, мае шмат неапраўданага павучэння і крытыцызму, уключаючы пытанні, якія не належаць да кампетэнцыі ПАРЕ», - гаворыцца ў каментары камісіі ў міжнародных справах «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.

«Мы не прымаем беспадстаўныя абвінавачванні і пацвярджаем гатоўнасць да адкрытага канструктыўнага дыялогу з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемнай павагі», - адзначаецца ў заяве беларускіх «дэпутатаў».

Нагадаем, 27 чэрвеня ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, у якой заклікала беларускія ўлады скасаваць смяротнае пакаранне і прыпыніць будаўніцтва Беларускай АЭС.

28 чэрвеня ў МЗС Беларусі адзначылі, што «не ўважаюць за аб'ектыўныя» шэраг раздзелаў дакладу.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках