10 траўня 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінадукацыі пра графік «пад Міколку»: Адны плюсы

36
Мінадукацыі пра графік «пад Міколку»: Адны плюсы
Фото: vgr.by

Чыноўнікі ўпадабалі «новаўвядзенне» дыктатара.

Міністэрства адукацыі Беларусі мяркуе, што ў школе аптымальна пачынаць ўрокі а 9.00, а факультатывы і класную гадзіну - а 8.00. Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі ў Белтэлерадыёкампаніі заявіла начальніца ўправы агульнай сярэдняй адукацыі міністэрства Святлана Уклейка. Паводле ейных слоў, пачатак урокаў а 9 гадзіне прынясе толькі плюсы. Напрыклад, класны кіраўнік зможа правесці яшчэ да іх пачатку класную гадзіну, піша belaruspartisan.org.

«Можна прыйсці на факультатыўныя заняткі, - кажа чыноўніца. - Той, хто іх не наведвае, прыйдзе ў школу а 9.00».

Святлана Уклейка кажа, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе не столькі аб змене часу пачатку заняткаў, колькі пра тое, каб рацыянальна скласці расклад і ўнутры школы правільна пераразмеркаваць заняткі. «Цяпер задача кіраўнікоў устаноў адукацыі - паглядзець на ўсё вельмі ўважліва і пралічыць, як арганізаваць працэс зыходзячы з магчымасцяў установы», - кажа прадстаўніца Мінадукацыі. Яна адзначае, што кіраўнікі школ павінны падумаць, каб ад новаўвядзення не пацярпелі дзеці, якія вучацца ў другую змену.

Як вядома, першым агучыў прапанову пачынаць заняткі ў школах а 9 гадзін Аляксандр Лукашэнка. Ён мяркуе, што гэта спрыяльна адаб'ецца на здароўі дзяцей. Праўда, потым прызнаўся, што ягоны малодшы сын Мікалай з гэтым не згодны. Але ў Міністэрства адукацыі не стае смеласці сказаць Лукашэнку, што ён не мае рацыю, і што пастанова пра перанос заняткаў не такая простая. Аднак усё адно выкруціліся...

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках