20 траўня 2024, панядзелак, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ATACMS нанеслі ўдар па «спецпалку МУС» у Луганску

1
ATACMS нанеслі ўдар па «спецпалку МУС» у Луганску

Разгромленая не толькі нафтабаза.

У выніку нядаўніх прылётаў ракет ATACMS у акупаваным Луганску пад удар трапіла не толькі нафтабаза, але і месца дыслакацыі так званага "спецпалку МУС" па "ЛНР".

Пра гэта паведамляе ASTRA.

Са звестак выдання, пашкоджанні атрымалі тры машыны УАЗ "Патрыёт" і адзін асабісты аўтамабіль "супрацоўніка МУС".

Акрамя гэтага, паведамляецца аб пашкоджанні фасада, уязной брамы і вокнаў будынка, дзе размяшчаўся згаданы “спецполк”. Іншыя падрабязнасці не прыводзяцца.

Нагадаем, удар па нафтабазе ў Луганску быў нанесены ўночы на 8 траўня. Расейскія СМІ пісалі, што па аб'екце расейцаў адпрацавалі ракеты ATACMS. Таксама паведамлялася аб моцным пажары на газаправодзе, які размешчаны ў месцы прылётаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках