19 траўня 2024, Нядзеля, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП правёў бліскучую «ракіроўку», абараняючы інтарэсы працоўных

1
Прафзвяз РЭП правёў бліскучую «ракіроўку», абараняючы інтарэсы працоўных

Дырэктар і бухгалтар, якія спрабавалі зрабіць «крайнімі» работнікаў крамы, самі трапілі на лаву падсудных.

Рэдкую пастанову вынес суд Рэчыцкага раёна 27 чэрвеня: раённае спажывецкае таварыства абвінаваціла ў нястачы прадаўцоў, але вінаватымі былі самі дырэктар і бухгалтар.

Структурнае падраздзяленне Рэчыцкага раённага спажывецкага таварыства падало пазоў у дачыненні да трох прадаўцоў, абвінаваціўшы іх у нястачы. Інтарэсы адказніц, якія ўступілі ў прафзвяз РЭП, прадстаўляў юрыст Леанід Судаленка.

На першым пасяджэнні прадаўцы не пагадзіліся з пазовам і распавялі суду, што магло стаць прычынай нястачы: крадзеж у краме і адмова загадчыцы выклікаць міліцыю; адсутнасць грузчыка, прыбіральніка і яшчэ аднаго прадаўца, прадугледжаных штатным раскладам; выкладка немаркіраваных тавараў; адмова загадчыцы прымаць дакладныя запіскі, і гэтак далей.

На другім пасяджэнні суд, вывучыўшы матэрыялы справы, прыняў пастанову, якую Леанід Судаленка назваў прэцэдэнтнай: «Я ў сваёй практыцы не памятаю такога выпадку, калі б суд прыцягваў па нястачы пазаўніка, службовых асоб прадпрыемства».

На пасяджэнні 27 чэрвеня 2017 году суд вынес пастанову, паменшыўшы суму нястачы на 20% і падзяліўшы яе паміж адказчыкамі, да якіх далучыліся і прадстаўнікі наймальніка (з дырэктара спагналі 400, з галоўнага бухгалтара - 300 рублёў). Аднак Леанід Судаленка лічыць, што працэс можа мець далейшую прававую перспектыву, маючы намер абскардзіць пастанову суда, каб паменшыць суму выплат.

Прававы інспектар так пракаментаваў пастанову суда парталу praca-by.info:

- Суд учора вынес развязанне, якое можа быць перагледжана ў касацыйным парадку. Прафзвяз запытаў у суддзі матывацыйную частку, каб паглядзець, у якой частцы суд задаволіў патрабаванні, а ў якой - адмовіў нам. Напрыклад, пакуль не зразумела, чаму не задаволенае наша хадайніцтва аб памяншэнні сумы пазову на суму упушчанай выгады, то ёсць гандлёвай надбаўкі. Наймальнік падаў нам на патрабаванне даведку, што сярэдняя гандлёвая надбаўка складае 26%. Яе мы і патрабуем зняць. Гэта немалая сума: больш, чым чвэрць нястачы. У выніку, мы паменшылі суму нястачы на 20%, але нас гэта не задавальняе: будзем змагацца за тое, каб суд зняў яшчэ 26%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках