10 траўня 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Беларускія дарогі, па якіх ні прайсці ні праехаць

17
Фотафакт: Беларускія дарогі, па якіх ні прайсці ні праехаць
ФОТА З САЙТА TUT.BY

Відавочна, што ў графіках дарожнікаў ямкавы рамонт.

Фота чытачоў tut.by сведчаць, што ў графіках дарожнікаў ямкавы рамонт. Ну і што, што лужыны? Не зрываць жа тэрміны!

1. Чэрвеньскі раён, вёска Вялікаполле

«Вось такі ямкавы рамонт», - паведамляе аўтар пад фатаграфіяй, мабыць, незадаволены, што асфальт проста засыпалі ў ямы і не «прыгладзілі» катком.

Спешчаны вы, аўтар, чалавек! У іншых вёсках асфальту ніколі не было! А засыпаны ў ямы асфальт закатваюць коламі аўтамабіляў, якія праязджаюць дарогай. Атрымаецца нават больш сімпатычна і больш крэатыўна - з прыгожым узорам ад пратэктара шын.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

2. Магілёўская вобласць, Быхаў

На вуліцы Якубава блізу дамоў 7 і 13 разлілося бруднае возера. Чалавек, які даслаў фота, паведамляе, што на гэтай дваровай тэрыторыі быў зроблены рамонт. Аднак слядоў яго мы не заўважылі. А вы іх бачыце?

ФОТА З САЙТА TUT.BY

3. Менск, праспект Пушкіна, 29

28 красавіка тут пачалі ўкладваць новы асфальт - наўпрост у лужыны. Гэта менавіта той выпадак, калі выдаткаваныя грошы трэба тэрмінова «асвоіць» і дажджы не змогуць гэтым планам перашкодзіць!

ФОТА З САЙТА TUT.BY

4. Магілёўская вобласць, Бялыніцкі раён, вёска Эсьмоны

Чытач паведаміў, што такая дарога адразу за «ляжачым паліцэйскім». Мабыць, грошай у камунальнікаў ставала толькі на штучную няроўнасць, а далей - як ёсць. Праўда, наспявае пытанне: навошта трэба было ствараць дарожную перашкоду, калі праезная частка і без яе не дасць разагнацца?

ФОТА З САЙТА TUT.BY

5. Менскі раён, дарога каля МКАД-2, паміж вёскамі Гарошкі і Светлы Шлях

Аўтар фота напісаў, што «падчас будоўлі МКАД-2 гэтую дарогу раздзяўблі грузавікі, потым яе ледзь падраўнялі, але выраўнялі абы як. У хуткім часе гэтай дарогай сталі ездзіць зноў нейкія грузавікі і трактары, працягвалі кабель і раздзяўблі зноў дарогу. Пасля гэтага ніхто нічога не хоча раўняць, а мы псуём падвескі і ледзь-ледзь праязджаем да нашага лецішча!»

ФОТА З САЙТА TUT.BY

6. Менская вобласць, мяжа Стаўбцоўскага і Дзяржынскага раёнаў

Усяго ў прыкладна 46 км ад Менска ёсць дарога, якая даўно не рамантуецца, латанне ўжо не дапамагае. Мясцовы жыхар паведамляе, што ў суседніх вёсках дарожнае пакрыццё такое ж.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

7. Магілёў

«Па полі танкі грукаталі, жаўнеры ішлі ў апошні бой...» - напэўна, гэтую песню спяваюць аўтамабілісты, калі едуць па ямах (дарогай назваць язык не павярнуўся) вуліцы Народнага Апалчэння.

- Гэтая «дарога» знаходзіцца роўна ў 1 км ад цэнтра Магілёва. У такім стане ўжо больш за 10 гадоў, - паведаміў чытач.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

А вось яшчэ адна магілёўская дарога - на вуліцы Ямніцкай, якая вядзе да дома 99а. Яма на яме - адпавядае сваёй назве.

ФОТА З САЙТА TUT.BY

8. Баранавічы

- Глыбокая яма на скрыжаванні вуліц Убарэвіча і Заслонава, праз месяц пасля ямкавага рамонту, - абвяшчае подпіс пад фота.

Яма сапраўды даволі глыбокая. А можа, гэта не яма, а новае прыстасаванне для затрымання нецвярозых, а таму - няўважлівых кіроўцаў?

ФОТА З САЙТА TUT.BY

9. Бабруйск, вул. Платона Галавача

На гэтай вуліцы грунтоўка ў ямах. Цікава, ці ведаюць пра яе камунальнікі?

ФОТА З САЙТА TUT.BY

10. Менск, праспект Незалежнасці, 150

Думаеце, у Менску ідэальныя дарогі? Як бы не так!

- Ямы па калена і ляжачыя паліцэйскія - пякельнае спалучэнне, - піша аўтар фота.

ФОТА З САЙТА TUT.BY
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках