10 траўня 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злодзеяў-меламанаў затрымалі ў Баранавіцкім раёне

Злодзеяў-меламанаў затрымалі ў Баранавіцкім раёне

«Зладзюжкі» спецыялізавалася на крадзяжы клавішна-пнеўматычных інструментаў.

У Баранавіцкім раёне затрыманыя два мужчыны, якія кралі музычныя інструменты і апаратуру, паведаміла БелТА Анна Івашчанка.

Падрабязнасці сталі вядомыя падчас расследавання раней распачатай крымінальнай справы паводле ч.2 арт.205 (крадзеж) КК РБ. Непрацуючы вясковец 1991 года нараджэння ў кампаніі 30-гадовага жыхара Баранавічаў дасталі акно ў доме пенсіянеркі з вёскі Малая Сваротва і выкралі адтуль гармонік і акардэон. Таксама праваахоўнікам стала вядома, што крымінальны дуэт пабываў «у гасцях» яшчэ адной жыхаркі гэтай вёскі. З дому мужчыны вынеслі акустычныя калонкі, а таксама прыхапілі з сабой нажоўку і крэсла. «Музычныя» злодзеі затрыманыя і знаходзяцца пад вартай. Выкрадзеныя рэчы канфіскаваныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках