8 траўня 2024, Серада, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не ведае, каму прадаваць электраэнергію з БелАЭС

42
Лукашэнка не ведае, каму прадаваць электраэнергію з БелАЭС

Правадыр заявіў чыноўнікам, што «трэба думаць, куды будзе накіроўвацца электраэнэргія».

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб прыярытэтах замежнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе, піша БелТА.

Дыктатар адзначыў, што трэба думаць пра тое, куды будзе накіроўвацца электраэнэргія пасля ўводу ў эксплуатацыю БелАЭС. Адпаведных прапаноў Лукашэнка чакае ад урада.

«Пры распрацоўцы новых тэхналогій і вытворчых праграм абавязкова трэба ўлічваць будучыя змены энэргетычнага балансу дзяржавы ў сувязі з уводам у 2019 годзе першага блока БелАЭС», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, раней Літва і Польшча заявілі, што не будуць купляць электраэнэргію з Астравецкай АЭС.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках