2 траўня 2024, Чацвер, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Заплацілі 1300 даляраў за тур, але так і засталіся ў Менску!»

13
«Заплацілі 1300 даляраў за тур, але так і засталіся ў Менску!»

У міліцыю на адну з менскіх турфірмаў паступіла 59 заяваў.

«Мы пастараемся зрабіць Ваш адпачынак прыемным і займальным. Мы будзем рады бачыць Вас у ліку нашых пастаянных кліентаў», – так турфірма «Каліпса Тур» заклікала ў сацсетках да сябе на старонку.

Але сотні беларусаў, якія звярнуліся ў гэтую фірму, так і не наканавана было скіравацца ў свой доўгачаканы адпачынак, піша kp.by.

– Я выпраўляла ў падарожжа дачку з сяброўкай. І ў лістападзе летась Надзя і Каця знайшлі тур у Гішпанію з вылетам з Масквы. Пры гэтым перадаплату папрасілі стоадсоткавую, – распавядае мянчанка Наталля, мама 22-гадовай Надзеі. – За сваю паездку на дзвюх яны заплацілі 1300 даляраў. Калі ж падышоў час з'язджаць у тур, дзяўчаткі пачалі тэлефанаваць і прасіць квіткі на самалёт і ваўчары на гатэль. Аднак супрацоўніца турфірмы Юлія сказала, што іх яшчэ няма. Абяцала патэлефанаваць пазней, але гэтага не адбылося. У дзень ад'езду, калі ўжо былі сабраныя валізкі, гэтая супрацоўніца паведаміла праз тэлефоне, што... адпачывае за горадам, а за дзве гадзіны да выезду мы даведаліся, што рэйс пераносіцца на два дні! Нам зноў абяцаюць прывезці дакументы, на гэты раз ужо перад пасадкай на мікрааўтобус, які павёз бы дачку і яе сяброўку ў Маскву. Але, ужо стоячы на аўтавакзале, мы даведваемся, што паездка зноў пераносіцца на 2 дні. На наступны дзень Надзя з Кацяй выправіліся ў турфірму высветліць, што з пуцёўкай. Але офіс быў зачынены, а каля яго сабралася шмат незадаволеных людзей.

Пасля гэтага дзяўчаты напісалі заявы ў міліцыю. Дарэчы, яны заключалі дамову з турфірмай, у якой была адна назва, але пазней яна перайменавалася ў «Каліпса Тур».

Мянчанкі Надзя і Каця былі не адзінымі, хто не змог паехаць у падарожжа. З сярэдзіны мінулага тыдня пацярпелыя турысты сталі звяртацца ў міліцыю.

– Да нас звярнуліся грамадзяне, якія паведамілі пра тое, што турфірма «Каліпса Тур» і індывідуальны прадпрымальнік Борзды прапануюць няякасныя турыстычныя паслугі ў выглядзе паездак у Гішпанію, Турцыю, Грэцыю, Егіпет, Чэхію, Балгарыю, Кіпр. Зафіксаваныя выпадкі неаказання паслуг, – распавяла «Камсамолцы» афіцыйная прадстаўніца Кастрычніцкага РУУС Менска Эвеліна Маркоўская. – У РУУС ужо звярнуліся 59 пацярпелых. Гэта тыя людзі, якія складалі дамовы з турфірмай. Паводле папярэдніх звестак, агульная сума шкоды пацярпелым турыстам складае блізу 136 тысячаў беларускіх рублёў (69 тысячаў даляраў. – Рэд.).

Цяпер міліцыя праводзіць праверку.

– Ёсць падставы меркаваць, што колькасць фізічных і юрыдычных асобаў, якія складалі дамовы з гэтай фірмай, можа быць і большай, – кажа Эвеліна Маркоўская. – Дарэчы, супрацоўнікі турфірмы і прадпрымальнік абяцаюць, што вернуць усім турыстам іхнія грошы.

Калі вы заключалі дамовы з гэтай турфірмай і абавязальніцтвы ў іх не былі выкананыя, звяртайцеся ў Кастрычніцкае РУУС Менска праз тэлефоны: (017) 239-64-73, (017) 226-21-05.

ТЭЛЕФАНАВАННЕ Ў ТУРФІРМУ

«З наступнага тыдня пачнуцца выплаты»

– На гэты момант мы не працуем, – сказала нам праз тэлефон спецыялістка турфірмы Юлія. – З наступнага тыдня пачнуцца выплаты людзям, мы будзем вяртаць ім грошы.

– А кампенсаваць турыстам маральную шкоду будзеце?

– Людзі могуць у далейшым звяртацца ў суд, калі яны хочуць падаваць на маральную кампенсацыю.

ДЛЯ ІНФАРМАЦЫІ

Як турысту не патрапіць у пастку?

– Колькі існуе чалавецтва, столькі існуюць ашуканцы, – канстатуе дырэктар Рэспубліканскага звяза турыстычных арганізацыяў Валянцін Цэхмейстэр. – Турызм – сфера з павышанай прадпрымальніцкай рызыкай. Таму, каб знайсці варыянт больш надзейны, арыентуйцеся на аўтарытэт: кампанія з імем і водгукамі, якая працуе на рынку больш за 20 гадоў, наўрад ці адважыцца на такі трук: яны страцяць значна больш.

– Гэта значыць да маленькіх і новых не звяртацца?

– Звяртацца! Толькі праверце, ці ўваходзіць кампанія ў Звяз турыстычных арганізацыяў і рэестр турагенцтваў і тураператараў на сайце Міністэрства спорту і турызму: на сёння там лічыцца 747 арганізацыяў, а працуе ў краіне блізу паўтары тысячы.

Правярайце, каб у вас была заключаная зацверджаная пастановай Савета міністраў тыпавая дамова і выдадзеныя фінансавыя дакументы, якія пацвярджаюць факт аплаты турпаслуг праз банк або касу арганізацыі.

Страхуйце рызыкі хваробы або няшчаснага выпадку, яшчэ не адкрытыя візы, овербукінг – нетраплянне ў гатэль. І, нарэшце, не вядзіцеся на халяву і вялікія зніжкі: памятайце, што ўсе турагенты прадаюць адзін і той самы прадукт.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках