19 траўня 2024, Нядзеля, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадуру прымусілі пагадзіцца на Народны рэферэндум апазіцыі

7
Мадуру прымусілі пагадзіцца на Народны рэферэндум апазіцыі
Нікалас Мадура

Галоўнай пытанне рэферэндуму - правядзенне ў краіне новых свабодных выбараў.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў у суботу, што згодны з правядзеннем Народнага рэферэндуму апазіцыі, аднак заклікаў правесці яго мірна, паведамляе ria.ru.

Раней апазіцыйны парламент ухваліў правядзенне ў нядзелю рэферэндуму, а блок «Круглы стол дэмакратычнага адзінства» зацвердзіў тры пытанні, на якія павінны будуць адказаць грамадзяне. Пытанні выносяцца наступныя: «Вы адхіляеце і не прызнаяце рэалізацыю ўстаноўчага нацыянальнага сходу без папярэдняга ўхвалення венесуэльскага народа?», «Вы патрабуеце ад нацыянальных узброеных Баліварыянскіх сіл падпарадкоўвацца і абараняць канстытуцыю 1999 года і падтрымліваць пастановы Нацыянальнай асамблеі?», «Вы згодныя, каб было ажыццёўлена абнаўленне дзяржаўнай улады паводле канстытуцыі, праведзеныя вольныя выбары і створаны ўрад нацыянальнага адзінства?».

«Калі ласка, праводзіце свой унутраны рэферэндум правых партый, вельмі добра, але заклікаю венесуэльцаў, каб у гэтую нядзелю яны ўзялі ўдзел у запланаваных палітычных падзеях мірна, з павагай да ідэй і міру», - падае канал NTN24 заяву Мадура.

Паралельна з рэферэндумам апазіцыі ў Венесуэле праўладнымі сіламі праводзіцца рэпетыцыя галасавання аб выбарах чальцоў нацыянальнага ўстаноўчага сходу, скліканне якога апазіцыя ўважае за парушэнне канстытуцыі. Мадура заклікаў грамадзян удзельнічаць у гэтым мерапрыемстве. Самое галасаванне прызначана на 30 ліпеня.

У Венесуэле з пачатку красавіка ідуць масавыя пратэсты пасля пастановы вярхоўнага суда сур'ёзна абмежаваць уладу Нацыянальнай асамблеі. Пастанова была прынятая, але прыхільнікі апазіцыі выйшлі на вуліцы з патрабаваннем адстаўкі чальцоў суда і правядзення датэрміновых выбараў. Цяпер яны пратэстуюць і супраць склікання ўстаноўчага сходу, уважаюцчы гэта за спробу змяніць канстытуцыю. Паводле апошніх звестак, падчас пратэстаў ужо загінула больш за 90 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках