6 траўня 2024, панядзелак, 8:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд прыняў заяву аб банкруцтве «Мотавела»

7
Суд прыняў заяву аб банкруцтве «Мотавела»

На прадпрыемстве прызначаны ахоўны перыяд да 5 кастрычніка 2017 года.

Эканамічны суд Менску пачаў справаводства паводле справы аб эканамічнай неплатаздольнасці (банкруцтве) ААТ «Мотавела».

Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестра звестак аб банкруцтве.

На прадпрыемстве прызначаны ахоўны перыяд да 5 кастрычніка 2017 года. Часовым кіраўніком прызначаная дырэктарка ТАА «Антыкрызіснае кіраванне» Вольга Рачко. За 3 месяцы павінна быць вызначана, ці ёсць падставы для распачынання конкурснага вядзення. Калі адказ станоўчы, то тады будзе разглядацца, ці санваць прадпрыемства ці ліквідаваць.

Нагадаем, заяву ў суд падавала само ААТ «Мотавела» з прычыны ўстойлівай неплатаздольнасці. «Мотавела» мае завінавачанасць перад 7 банкамі, у тым ліку ў 6 - заклады і даручальніцтва праз абавязанні трэціх асоб. Уласныя абавязанні - у адным банку на агульную суму 28,2 млн даляраў. У закладзе ў банкаў знаходзіцца нерухомасць завода ацэначным коштам амаль 88 млн даляраў, гаворыцца ў дакуменце.

Сума патрабаванняў крэдытораў паводле абавязанняў, забяспечаных залогам маёмасцi «Мотавела», складае 61,3 млн даляраў (187% кошту актываў), паводле грашовых абавязанняў, неаспрэчная завінавачанасць, - 59,3 млн рублёў, вынікае з заявы.

Асноўны тып дзейнасці ААТ «Мотавела» - здача ў арэнду розных памяшканняў. Арандатарамі з'яўляюцца больш як 170 кампаній, казаў надоечы кіраўнік кампаніі Мікалай Ладуцька. Выпускам ровараў і матацыклаў займаецца іншае прадпрыемства - ТАА «Мотавелазавод». Яно ўзяло ў арэнду ў ААТ «Мотавела» памяшканні, вытворчыя лініі, склады. «Мотавелазавод» правапераемнік не абавязанняў, а тыпу дзейнасці «Мотавела». «Мотавелазавод» - нармальна функцыянуе, прыбытковае і рэнтабельнае прадпрыемства, не абцяжаранае абавязаннямі «Мотавела», тлумачыў Ладуцька.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках