11 траўня 2024, Субота, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў гомельскага аўтапарку прымусілі набываць сертыфікаты на мяса

10
Супрацоўнікаў гомельскага аўтапарку прымусілі набываць сертыфікаты на мяса

Кошт «мясной сюрпрызу» – 30 рублёў.

Аўтобусны парк надумаў пацешыць сваіх супрацоўнікаў мясной прадукцыяй гомельскага мясакамбіната, але, як высветлілася, расплачвацца за шчодрасць кіраўніцтва давядзецца самім супрацоўнікам.

У рэдакцыю «Моцных Навінаў» звярнуліся некалькі чытачоў з паведамленнем амаль аднолькавага зместу: «Супрацоўнікам аўтобуснага парку выдаюць сертыфікаты ў добраахвотна-прымусовым парадку».

Паводле словаў нашых чытачоў, перш мясны ажыятаж пачаўся ў аўтобусным парку №1, а 12-га ў прымусовым парадку сертыфікаты на 30 рублёў ад гомельскага мясакамбіната былі ўручаныя амаль усім супрацоўнікам АП №6.

– Аргументавалі – нейкая дапамога парку. Сертыфікаты, натуральна, не бясплатныя. Супрацоўнікі цалкам пакрыюць кошт сертыфікату, – распавялі нашы чытачы.

З боку кіраўніцтва ўсё выглядае ў больш яркіх фарбах. «Хто не хоча – дык не бярэ», – заявілі ў аўтобусным парку №6.

– У кошт вонкавай запазычанасці прадпрыемству павінны былі грошы іншыя арганізацыі, грошай у гэтых арганізацый няма, таму нам прапанавалі ўзяць сертыфікаты. Супрацоўнікам ніхто іх не навязвае: хто хоча, той можа ўзяць у якасці заробку сертыфікат гомельскага мясакамбіната і набыць прадукцыю замест таго, каб выдаткоўваць наяўныя грошы. Я асабіста ўзяў два сертыфікаты, у суботу атаварыў іх у фірмовай краме, застаўся вельмі задаволены і дапамог роднаму прадпрыемству, – пракаментаваў сітуацыю намеснік дырэктара ў ідэалагічнай працы Сяргей Георгіевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках