5 траўня 2024, Нядзеля, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саліста Depeche Mode выпісалі з менскай лякарні

5
Саліста Depeche Mode выпісалі з менскай лякарні
ДЭЙВ ГААН

Дэйв Гаан зможа выступіць на канцэрце ў Кіеве.

Медыкі кажуць, што ягоны стан здавальняльны. Нагадаем: учора канцэрт легендарнага гурта ў Менску адмянілі праз хваробу саліста Дэйва Гаана.

Лечыўся артыст у 9-й гарадской клінічнай лякарні Менска. Паводле звестак карэспандэнта tut.by, Дэйва Гаана туды накіравалі праз праблемы з страваваннем у панядзелак у 15.30

– Яго ўжо выпісалі. Здавальняльны стан, усё нармальна, – распавёў галоўны лекар лякарні Валерый Кушнярэнка.

Ад чаго менавіта давялося лечыць зорку, дактары не гавораць. Аднак мяркуюць, што на канцэрце ў Кіеве (запланаваны на 19 ліпеня) артыст зможа выступаць.

Ляжаў Дэйв Гаан у аднамясцовай палаце.

– Абсалютна сціплы, нармальны чалавек, – сказаў на заканчэнне лекар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках