5 траўня 2024, Нядзеля, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны: Падрыхтоўка да вучэнняў «Захад–2017» заканчваецца

4
Мінабароны: Падрыхтоўка да вучэнняў «Захад–2017» заканчваецца
ФОТА: BYMEDIA.NET

Вайсковыя вучэнні пройдуць у Беларусі на шасці палігонах.

Беларускія вайскоўцы заканчваюць падрыхтоўку да вучэнняў "Захад–2017". Такую інфармацыю ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" агучыў кіраўнік Генеральнага штаба Узброеных Сілаў – першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег Белаконеў, паведамляе БелТА.

"Мы цяпер ужо выйшлі на апошнюю фазу, ідуць актыўныя мерапрыемствы. Ажыццяўляецца праверка каардынаванасці і магчымасці працы ў адзіных варунках сістэмы кіравання, паколькі на гэтых вучэннях гэта будзе з'яўляцца асновай кіравання войскамі рэгіянальнай групоўкі войскаў", – сказаў Алег Белаконеў.

Напярэдадні на боегатоўнасць былі правераныя войскі сувязі. Падчас манеўраў вайскоўцы разгарнулі сістэмы перадачы звестак перасоўных пунктаў кіравання. Гэтыя комплексы забяспечваюць кантакт паміж злучэннямі і воінскімі часцямі Узброеных Сілаў Беларусі. Падраздзяленні таксама задзейнічалі новыя інфармацыйныя комплексы.

Вучэнні "Захад-2017" пройдуць у Беларусі на шасці палігонах – Лепельскім, Барысаўскім, Лосвіда, Асіповіцкім, палігонах Ружанскім і Даманаўскім, а таксама ў раёне вёскі Дрэтунь.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках