26 красавiка 2024, Пятніца, 8:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас вучэнняў «Захад–2017» адбудзецца мяккая акупацыя Беларусі

30
Падчас вучэнняў «Захад–2017» адбудзецца мяккая акупацыя Беларусі
АЛЯКСЕЙ АРАСТОВІЧ

Захоп Беларусі і захаванне кантролю над Украінай прынцыпова важныя для РФ.

Украінская ўлада павінна зразумець, што канфлікт на Данбасе з'яўляецца часткай вялікай стратэгічнай кампаніі Расеі, галоўная мэта якой — новыя дамоўленасці з Захадам. Пры гэтым у вайне супраць Украіны ў РФ ёсць некалькі важных дат - восенню яна можа паспрабаваць анэксаваць акупаваны Данбас, а ў 2020 годзе магчымая новая экспансія Крамля, заявіў у інтэрв'ю apostrophe.ua вайсковы экспэрт Аляксей Арастовіч.

Калі ацэньваць сітуацыю на Данбасе ў кароткатэрміновай перспектыве, то ўжо восенню яна зменіцца радыкальна. Гэта звязана з тым, што прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на маючых адбыцца выбарах можа выратаваць толькі імідж збіральніка зямель. Таму ён можа пачаць далучэнне «ЛНР» і «ДНР», якое будзе суправаджацца ўводам расейскіх войскаў для «абароны суайчыннікаў». Потым рушыць услед рэферэндум з усімі вынікаючымі наступствамі. Такі сцэнар сур'ёзна разглядаецца расейскім бокам.

Пытанне ў тым, як будзе рэагаваць украінская ўлада, калі расейскія войскі пойдуць калонай праз мяжу, калі яна дагэтуль не прызнала Данбас акупаванай тэрыторыяй. Гэта значна зніжае магчымасці на міжнародным узроўні аказваць ціск на РФ. Таксама бессэнсоўна казаць аб якой-небудзь адказнасці Пуціна, нават нягледзячы на яго подпіс пад Менскімі пагадненнямі. Да тых часоў, пакуль агрэсар застаецца назіральнікам і гарантам аднаго з бакоў канфлікту, ніякі дакумент не будзе мець для яго наступстваў. Цяпер Менскія пагадненні ператварыліся ў звычайную паперу, якая з'яўляецца рамачным пагадненнем, якое нікім не выконваецца, але ўсіх задавальняе.

У цяперашніх умовах Украіна не мае магчымасці выйсці з Менскіх пагадненняў, бо гэта будзе ўдарам па рэпутацыі немцаў і французаў, якія выступаюць гарантамі пагаднення. Украіна проста сапсуе стасункі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам і Ангелай Мэркель, якая перавыбіраецца на чарговы тэрмін канцлеркай Нямеччыны.

Выходзіць з пагадненняў можна ў тым выпадку, калі ёсць альтэрнатыўныя прапановы і сфармавана адзіная дзяржаўная палітыка. Толькі тады атрымаецца пазбегнуць унутранага палітычнага крызісу. У нас жа адзіная пазіцыя адсутнічае, а ўсе прапановы аб новых фарматах выказваюцца на ўзроўні экспэртнай супольнасці або асобных спецыялістаў і не маюць падтрымкі з боку міжнародных гульцоў.

Калі казаць аб часовых рамках канфлікту на Данбасе ў доўгатэрміновай перспектыве, то другой хвалі расейскай экспансіі варта чакаць да 2020 годзе. У Расеі ўважаюць, што дагэтуль яны прынцыпова зменяць сваю баяздольнасць, падкачаюць мускулы, разгорнуць дадатковыя злучэнні на мяжы з Украінай. Захоп Беларусі і захаванне кантролю над Украінай для РФ прынцыпова важныя, бо — гэта сакральная тэрыторыя, на якой будуецца ўся гістарычная ідэнтычнасць Расеі. Падчас вучэнняў Захад–2017 павінна адбыцца мяккая акупацыя Беларусі, а гэта ўжо пагроза краінам Балтыі, Скандынавіі, Польшчы і Цэнтральнай Еўропе. Пуцін упэўнены, што, наяўнасць такой пагрозы прымусіць гэтыя краіны пайсці на любую ўгоду, у тым ліку і на размен, які прадугледжвае здачу Украіны ў абмен на гарантыі ўласнай бяспекі. У Расеі спадзяюцца, што праз слабую пазіцыю Еўропы яе планы будуць паспяховыя.

Трэба разумець, што кампанія на Данбасе зводзіцца не да таго, каму дастануцца Аўдзееўскі коксахім або Луганская ТЭС, а з'яўляецца вялікай стратэгічнай гульнёй. Мэта гэтай кампаніі — новыя Ялцінскія пагадненні, новыя правілы гульні. Таму выдаткі ў некалькі мільярдаў даляраў у год на падтрыманне вайны на Данбасе — гэта не тая сума, якая спыніць Расею пры патэнцыйнай магчымасці рэалізаваць такія глабальныя планы. На Захадзе павольна разумеюць, што канфлікт на Данбасе — гэта не разборкі ў рамках СНД, а маштабная кампанія. І яны гатовыя аказваць супрацьдзеянне Расеі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках