6 траўня 2024, панядзелак, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ведаць, што не заўсёды яны будуць царкамі

7
Генадзь Фядыніч: Кіраўнікі прадпрыемстваў павінны ведаць, што не заўсёды яны будуць царкамі

Незалежны прафсаюз РЭП наведвае рэгіёны.

Кіраўнік незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч і прадстаўнік арганізацыі ў Брэстчыне Зінаіда Міхнюк першыя сустрэчы правялі ў Баранавічах і Бярозе, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Галоўнае – скаардынаваць далейшую працу для дапамогі тым супрацоўнікам, у якіх ёсць праблемы ў працы і якія хочуць абараняць свае правы», – кажа Генадзь Фядыніч:

Людзі, якія сёння кіруюць прадпрыемствамі, павінны ведаць, што не заўсёды яны будуць царкамі і змогуць прыгнятаць гэтых людзей. Павінна ўсё працаваць паводле закона, і ў першую чаргу павінна быць павага кіраўніка да простых супрацоўнікаў. Тады будзе і адваротная павага да іх. Пакуль такога яшчэ мы ў сваёй паездцы не сустрэлі. А мелі шмат фактаў таго, што людзей за людзей не прымаюць і толькі прымушаюць працаваць. А не, то ідзі за плот прадпрыемства і там шукай сабе працу.

З Бярозы прафсаюзныя лідары скіраваліся ў Кобрын, потым паедуць у Берасце. У планах – у найбліжэйшыя месяцы сустрэцца з рэгіянальнымі актывістамі усіх абласцей.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках