10 траўня 2024, Пятніца, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анархісты вывесілі банэр «Свабоду Паліенку» на менскім мосце

1
Анархісты вывесілі банэр «Свабоду Паліенку» на менскім мосце
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

На знак салідарнасці з палітвязнем на адным з мастоў Менска анархісты вывесілі банэр.

Дзмітрый Паліенка адбывае двухгадовы тэрмін зняволення ў калоніі ў Бабруйску, дзе робіць пальчаткі. Паліенка мае ў калоніі статус «экстрэміста», ён носіць на адзенні жоўтую бірку.

Зміцер Паліенка - былы актывіст Нацыянал-бальшавіцкай партыі, з 2014-га - у анархісцкім руху.

У мінулым годзе падчас велапрабегу «Крытычная маса» паміж Паліенкам і работнікамі ДАІ адбылося сутыкненне, у выніку якога на актывіста завялі крымінальную справу паводле артыкула 364 («гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).

У гэтым годзе ў сакавіку Змітру скасавалі адтэрміноўку адбыцця тэрміну праз палітычную актыўнасць. Ён атрымаў два адміністрацыйныя правапарушэнні за пікет у Курапатах і «Марш недармаедаў».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках