2 траўня 2024, Чацвер, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу супраць Пуціна перадалі ў Гаагу

10
Справу супраць Пуціна перадалі ў Гаагу
УЛАДЗІМІР ПУЦІН

Служба бяспекі Украіны перадала ў Міжнародны суд ААН у Гаазе довадная базу аб вайсковых злачынствах РФ у Крыме і на Данбасе.

Вялікі масіў інфармацыі налічвае тысячы старонак.

Пра гэта ў Кіеве на брыфінгу заявіў кіраўнік СБУ Васіль Грыцак, паведамляе "112 Украина".

Паводле ягоных слоў, прадстаўленыя звесткі сведчаць аб тым, што РФ фінансуе тэрарызм.

"Як вы ведаеце, Украіна ініцыявала пазоў у Міжнародны суд ААН наконт падтрымкі Расейскай Федэрацыяй тэрарызму на ўсходзе нашай краіны. Мы перадалі тысячы старонак дакументаў, дакументальных довадаў злачынстваў РФ на Данбасе і ў Крыме", - сказаў Грыцак.

"Паводле звестак СБУ, на тэрыторыі Украіны ўжо загінула некалькі тысяч расейскіх вайскоўцаў і наймітаў", - адзначыў ён.

Грыцак дадаў, што ў інтарэсах саміх расейцаў спыніць "трафік цынкавых трунаў расейскіх наймітаў з тэрыторыі Данбаса".

Ён нагадаў, што ва Украіне створана адзіная база ДНК зніклых без вестак асоб.

"Сёння ў гэтай базе больш за 300 ДНК-профіляў асоб, якія не супадаюць з ўзорамі зніклых без вестак ваяроў АТА, украінскіх вайскоўцаў і цывільных. Некаторыя з іх адназначна належаць менавіта расейскім вайскоўцам і наймітам", - заявіў Грыцак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках