8 траўня 2024, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік СБУ абвесціў пра стварэнне агульнага штаба з Саакашвілі

2
Экс-кіраўнік СБУ абвесціў пра стварэнне агульнага штаба з Саакашвілі
ВАЛЯНЦІН НАЛІВАЙЧАНКА

Лідар руху «Справядлівасць» Налівайчанка выступіў з новай ініцыятывай.

Лідар руху "Справядлівасць", экс-кіраўнік СБУ Валянцін Налівайчанка заклікаў грамадзянаў далучацца да штаба агульных дзеянняў, створанага супольна з "Рухам новых сілаў Міхаіла Саакашвілі", піша "Гордон".

Грамадска-палітычны рух "Справядлівасць" абвесціў пра стварэнне штаба агульных дзеянняў з палітсілай "Рух новых сілаў Міхаіла Саакашвілі", паведаміў лідар "Справядлівасці", экс-кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка ў Facebook.

"Мы абвяшчаем пра стварэнне штабоў агульных дзеянняў. Час аб'яднацца, рух "Справядлівасць", рух "Новых сілаў" абвяшчаюць барацьбу супраць бюракратыі чыноўнікаў і алігархату", – напісаў Налівайчанка.

Паводле ягоных словаў, цяперашнія ўлады "кінулі дзяржаву, кінулі вайскоўцаў, кінулі ў галечы пенсіянераў". "Уцяклі на свае афшоры ў адпачынак, не зняўшы недатыкальнасць, не ўзняўшы пенсіі, не прагаласаваўшы за ключавыя законы для абароны нашай зямлі. Ім час сыходзіць – нам час вярнуць годнасць. Вярнуць жыццё ўкраінцам, а не выжыванне", – дадаў Налівайчанка.

Лідар "Справядлівасці" таксама заклікаў ахвотных далучацца да новай платформы.

Пры гэтым на старонцы Саакашвілі ў Facebook паказана, што "ўдзел у штабах не азначае зліццё арганізацыяў".

"Камусьці можа не падабаецца Саакашвілі, камусьці – іншыя лідары, гэта пакуль не азначае, што мы будзем ісці на выбары адзіным спісам, але калі мы дазволім алігархам і барыгам нас развесці з прычыны асабістых, дробных амбіцыяў, то мы станем мімавольнымі саўдзельнікамі іхніх гульняў супраць украінскага народа. Так што дзякуй Валянціну Налівайчанку, і я заклікаю да каардынацыі ўсіх розных лідараў", – дадаў кіраўнік "Руху новых сілаў Міхаіла Саакашвілі".

20 ліпеня Саакашвілі абвесціў пра планы аб'яднання "дэмакратычных, неалігархічных сілаў" вакол агульнай платформы і неабходнасці датэрміновых выбараў у Вярхоўную Раду Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках