4 траўня 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: За пратэстамі супраць сланцавага газу можа стаяць Расея

3
Politico: За пратэстамі супраць сланцавага газу можа стаяць Расея

Кангрэсмэны ЗША падазраюць, што Крэмль фінансаваў «зялёныя» кампаніі супраць тэхналогіі гідраразрываў.

Чальцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША патрабуюць расследаваць, ці фінансуе Расея ў ЗША кампаніі эколагаў супраць тэхналогіі гідраразрываў для здабычы сланцавага газу, піша Politico (пераклад – «Гордан»).

У канцы чэрвеня кіраўнік камітэта ў навуцы Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Ламар Сміт і кангрэсмэн-рэспубліканец Рэндзі Вэбер папрасілі кіраўніка міністэрства фінансаў ЗША Стывена Мнучына расследаваць, ці фінансуе Крэмль «зялёныя» кампаніі супраць тэхналогіі гідраразрываў, якая дапамагла ЗША абагнаць Расею ў здабычы газу.

У дакладах, зробленых рэспубліканскімі заканадаўцамі ў лісце Мнучыну, сказана: «Расея таксама стаіць за радыкальнымі заявамі і жорсткай крытыкай, накіраванай на сектар выкапнёвага паліва ў ЗША».

Заканадаўцы ў якасці аргументу спасылаюцца на прамову кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан, у якой яна нібыта сцвярджае, што сутыкнулася з «фальшывымі экалагічнымі групамі», якія выступаюць супраць газаправодаў і гідраразрываў. У прамове, апублікаванай WikiLeaks пасля хакерскіх нападаў у 2016 годзе на серверы Дэмпартыі, сказана, што сама Клінтан «вялікая абаронца экалогіі», але мае месца «фінансаванне расейцамі». Пры гэтым з тэксту не зразумела, ці мела на ўвазе Клінтан экалагічныя групы ў ЗША ці Еўропе.

Актыўныя пратэсты ў ЗША супраць гідраразрываў пачаліся ў канцы 2000-х гадоў. Большасць пратэстаў была ініцыяваная мясцовымі актывістамі ў новых месцах здабычы газу, такіх як штат Пенсільванія. Жыхары скардзіліся, што тэхналогія нясе пагрозу для якасці пітной вады.

Групы абаронцаў экалогіі ў ЗША адпрэчваюць абвінавачванні ў тым, што пратэсты фінансуюць расейцы, і сцвярджаюць, што ініцыятыва пра расследаванне закліканая забраць увагу грамадскасці ад сувязяў прэзідэнта Дональда Трампа з Расеяй.

У Міністэрстве энэргетыкі, Міністэрстве фінансаў ЗША і Белым Доме не адказалі на пытанні Politico.

ЗША пачалі пастаўкі звадкаванага газу ў Еўропу. Першы танкер з амерыканскім СПГ скіраваўся ў ЕЗ у 2016 годзе. У чэрвені 2017 года танкер са звадкаваным газам з ЗША ўпершыню ў гісторыі прыбыў у Польшчу.

Аналітыкі The Wall Street Journal адзначалі, што пастаўкі амерыканскага звадкаванага газу ў Еўропу могуць прывесці да пачатку коштавай вайны на кантыненце, з прычыны якой апусцяцца кошты для спажыўцоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках