4 траўня 2024, Субота, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Мы гатовыя адказаць на правакацыі падчас вучэнняў «Захад – 2017»

4
Мінабароны Украіны: Мы гатовыя адказаць на правакацыі падчас вучэнняў «Захад – 2017»
Сцяпан Паўтарак

Сцяпан Паўтарак заявіў пра магчымыя правакацыі з боку Расеі.

Не выключаныя правакацыі супраць Украіны з надуманых прычынаў з боку Расеі падчас правядзення расейска-беларускіх вайсковых вучэнняў «Захад – 2017», заявіў міністр абароны Сцяпан Паўтарак у «Фэйсбуку», піша «Гордан».

«Выклікае непакой правядзенне расейскіх вучэнняў “Захад – 2017”. Мы не выключаем магчымасці правакацыяў з боку РФ з надуманых прычынаў. Пры такіх умовах Украіна вымушаная забяспечваць сваю абараназдольнасць», – напісаў міністр.

21 ліпеня Паўтарак заяўляў, што вучэнні «Захад – 2017» могуць выкарыстоўвацца для пачатку агрэсіі не толькі супраць Украіны, але і супраць любой краіны Еўропы.

30 чэрвеня кіраўнік Мінабароны на сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Енсам Сталтэнбергам заявіў, што правядзенне вучэнняў «Захад – 2017» на мяжы з Украінай з'яўляецца пагрозай для дзяржавы.

Камандавальнік сухапутнымі войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс мяркуе, што расейска-беларускія вучэнні «Захад – 2017» могуць выканаць ролю «траянскага каня».

На думку міністра абароны Эстоніі Маргуса Цахкны, Расея можа выкарыстаць «Захад – 2017», каб размесціць тысячы салдатаў у Беларусі ў якасці папярэджання NATO.

Вучэнні «Захад – 017» павінны прайсці з 14 да 20 верасня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках