23 красавiка 2024, aўторак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Расея можа пакінуць «траянскага каня» ў Беларусі

31
NATO: Расея можа пакінуць «траянскага каня» ў Беларусі
БЭН ХОДЖЭС

Расея можа пакінуць у Беларусі ўзбраенне для іншых аперацыяў.

Камандавальнік амерыканскімі войскамі ў Еўропе заявіў, што ўсходнееўрапейскія краіны Альянсу асцерагаюцца расейска-беларускіх вучэнняў «Захад–2017». На іхнюю думку, пакінутая зброя можа быць выкарыстаная за мяжой.

Генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс, які камандуе амерыканскімі сіламі ў Еўропе, заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, што прадстаўнікі NATO маюць намер пільна сачыць за расейска-беларускімі вучэннямі «Захад–2017». «Ёсць небяспека, што гаворка ідзе пра “траянскага каня”. У Расеі кажуць, што гэта проста вучэнні, а потым усе сілы будуць перакінутыя ў іншым накірунку», – сказаў Ходжэс.

Амерыканскі генерал паказаў, што падобны непакой адчуваюць краіны Усходняй Еўропы, што ўваходзяць у NATO, і Украіна. На іхнюю думку, Расея можа пакінуць у Беларусі ўзбраенне для іншых аперацыяў, паведамляе РБК.

Паводле ягоных словаў, пакуль няма ніякіх падставаў казаць, што ў Расеі ёсць такія планы. Аднак, як адзначыў, Ходжэс, вялікая адкрытасць Масквы ў пытанні сваіх «ваенных гульняў» дапамагла б пераканаць краіны Усходняй Еўропы ў адваротным.

Ходжэс паказаў, што ЗША і іх хаўруснікі заўсёды кажуць пра тое, колькі чалавек рэальна ўдзельнічаюць у ваенных вучэннях. У адпаведнасці з міжнароднымі дакументамі гэтая лічба не павінна перавышаць 13 тысячаў. Аднак ва Усходняй Еўропе мяркуюць, што ў вучэннях «Захад–2017» могуць удзельнічаць больш за 100 тысячаў чалавек.

Амерыканскі генерал паказаў, што ніякіх асаблівых мераў засцярогі ў сувязі з вучэннямі ў Беларусі не будзе. Гаворка ідзе толькі пра адпраўку дадатковых 120 дэсантнікаў у краіны Прыбалтыкі «для вучэнняў невялікага ўзроўню».

Вучэнні «Захад 2017» павінны прайсці з 14 да 20 верасня. У Маскве і Менску паказваюць, што на тэрыторыі Беларусі ў іх возьмуць удзел блізу 6 тысячаў вайскоўцаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках